Бургундская дынастыя
Бургундскі дом ці Бургундская дынастыя (фр.: Maison de Bourgogne) — некалькі дваранскіх родаў і дынастый.
Старэйшы Бургундскі дом
[правіць | правіць зыходнік]Галіна французскага каралеўскага роду Капетынгаў, якая кіравала ў герцагстве Бургундыя ў 1032—1361 гадах. Родапачынальнікам яе быў сын караля Францыі Роберта II Набожнага — Роберт I (нар. 1076). Род згас у 1361 годзе пасля смерці Філіпа I Руўрскага.
Малодшы Бургундскі дом
[правіць | правіць зыходнік]Галіна французскага каралеўскага роду Валуа, якая кіравала ў герцагстве Бургундыя і шэрагу іншых уладанняў у 1363—1477 гадах. Родапачынальнікам яе быў сын караля Францыі Іаана II Добрага — Філіп II Адважны (нар. 1404). Па мужчынскай лініі род згас у 1477 годзе пасля смерці Карла Адважнага.
Графскі Бургундскі дом
[правіць | правіць зыходнік]Дваранскі род, больш вядомы як Іўрэйскі дом, які кіраваў у графстве Бургундыя, Франш-Кантэ. Яго родапачынальнікам быў Ота-Гільём (каля 958—21 верасня 1026), 1-ы граф Бургундыі з 982. Яго нашчадкі з перапынкамі кіравалі ў графстве да 1330 года.
Бургундская дынастыя ў Кастыліі і Леоне
[правіць | правіць зыходнік]Дынастыя, галіна Іўрэйскага дому, якая кіравала ў іспанскіх каралеўствах Кастылія і Леон у 1127—1369 гадах. Заснавальнікам яе быў Раймонд Бургундскі (каля 1059—24 мая 1107), які ажаніўся ў 1090 з Уракай Кастыльскай (24 чэрвеня 1081—8 сакавіка 1126), якая стала ў 1109 годзе каралевай Кастыліі і Леона. Іх сын Альфонса VII (1105—1157) атрымаў у спадчыну Кастылію і Леон пасля смерці маці. Апошнім прадстаўніком дынастыі быў Педра I Жорсткі, забіты ў 1369 годзе сваім пабочным братам Энрыке Трастамарскім, які стаў родапачынальнікам Трастамарскай дынастыі.
Бургундская дынастыя ў Партугаліі
[правіць | правіць зыходнік]Дынастыя, галіна Старэйшага Бургундскага дому, якая кіравала ў Партугаліі ў 1093—1383 гадах. Яе родапачынальнікам быў Генрых Бургундскі (нар.1112), першы граф Партугаліі. Пасля смерці ў 1383 годзе Фернанду I трон перайшоў да пабочнай лініі — Авіскай дынастыі.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |