Каралеўства Леон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўства Леон
Reino de León

Flag of the Kingdom of Asturias.svg
910 — 1230


Banner of arms crown of Castille Habsbourg style.svg
 
PortugueseFlag1143.svg
Leon banner.svg Leon Arms.svg


Сцяг Герб
Map Iberian Peninsula 1030-es.svg
Каралеўства Леон да 1030 годзе
Сталіца Леон
Мова(ы) Латынь, Леонская, Іспанская, Галісійская і магчыма Масарабская
Рэлігія Хрысціянства, Іслам, Юдаізм
Плошча 90 000 км2[1]
Форма кіравання Манархія
Гісторыя
 - 910 - 1037 Каралеўства Леон
 - 1037 - 1195 Каралеўства Кастылія і Леон
 - 1195 - 1230 Каралеўства Леон

Каралеўства Леон (ісп.: Reino de León) — сярэднявечнае каралеўства ў паўночна-заходняй частцы Пірэнейскага паўвострава.

Утворана ў 910 годзе пасля раздзела каралеўства Астурыя паміж сынамі караля Альфонса III. Пры каралю Ардоньё II Леон, Астурыя і Галісія ізноў былі аб'яднаны. Сталіца была перанесена ў 908 годзе з Аўеда ў горад Леон. Дзяржава атрымала назву Каралеўства Леон і Астурыя.

Амаль адразу каралеўства пачынае пашырацца на поўдзень і ўсход, запаўняючы зноў занятыя землі шматлікімі замкамі. Гэтыя тэрыторыі сталі графствам Бургас, але ў 930-х гадах, калі граф Фернан Гансалес пачаў кампанію па пашырэнні Бургаса і здабыцці ім незалежнасці, яны былі адарваны ад Леона. Фернан Гансалес прысвоіў сабе тытул герцага Кастыліі ў гонар мноства замкаў[2] і працягнуў пашыраць свае ўладанні за кошт Леона, уступіўшы ў саюз з Халіфатам, аж да 966 года, калі яго спыніў Санча Тоўсты Леонскі.

Каралеўства Леон у 1030 годзе

Леон быў захоплены ў 1037 годзе каралём Кастыліі Фернанда I Вялікім, які прысвоіў сабе тытул караля Леона. Два каралеўствы пазней падзяліліся каля 1195 года, калі сур'ёзнае паражэнне Альфонса VIII аслабіла аўтарытэт Кастыліі, але былі аб'яднаны зноў у 1230 годзе пад кіраваннем Фердынанда III. Пазней каралі Кастыліі працягвалі называцца таксама каралямі Леона і ўключаць льва ў сімволіку свайго сцяга. У аб'яднаным Іспанскім каралеўстве Леон атрымаў сціплы статус генеральнага капітанства.

Сучасная правінцыя Леон заснавана ў 1833 годзе.

Зноскі

  1. Плошча каралеўства ў 1030 годзе
  2. Замак па-іспанску castillo.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альтамира-и-Кревеа Р. История средневековой Испании.— СПб.:Издательство «Евразия», 2003.—С.608.—ISBN 5-8071-0128-6

Шаблон:Каралеўства Леон