Бурла (рака)
Выгляд
| Бурла | |
|---|---|
| руск. Бурла | |
| Сярэдняе цячэнне Бурлы каля сяла Хабары | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 489 км |
| Басейн | 12 800 км² |
| Расход вады | 3 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 54°01′26″ пн. ш. 80°53′58″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Вялікі Ажбулат |
| • Каардынаты | 53°18′21″ пн. ш. 77°30′27″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Вялікае Тапольнае |
|
|
|
| Краіны | |
| Рэгіёны | Алтайскі край, Новасібірская вобласць, Паўладарская вобласць |
| Код у ДВР | 13020000412115200052539 |
Бурла (руск.: Бурла́) — рака, большай часткай у Алтайскім краі. Даўжыня 489 км, плошча басейна 12800 км². Працякае ў Кулундзінскай раўніне, пераважна па забалочанай пойме. Рэчышча большай часткай перарываецца, асабліва ў ніжнім цячэнні, ланцужком часткова перасохлых азёр; у шматводныя гады ўпадае ў бяссцёкавае возера Вялікі Ажбулат, у малаводныя заканчваецца ў возеры Вялікае Тапольнае. Сярэдні гадавы расход вышэй упадзення ў возера Вялікае Тапольнае каля 3 м³/сек. На плыткіх участках прамярзае. У азёрах — рыбалоўства і рыбаразвядзенне.