Паўладарская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Паўладарская вобласць
каз.: Павлодар облысы
Герб
Logo Pavlodar region.png
Краіна

Рэспубліка Казахстан

Статус

вобласць

Уваходзіць у

Паўночны Казахстан

Адміністрацыйны цэнтр

Паўладар

Найбуйнейшыя гарады

Паўладар, Экібастуз, Аксу

Дата ўтварэння

15 студзеня 1938 года[1]

Насельніцтва (2014)

752 793 (4,8 %, 8-е месца)

Шчыльнасць

5,99 чал./км² (7-е месца)

Нацыянальны склад

казахі — 50,30%,
рускія — 36,90%
украінцы — 4,72%
немцы — 2,80%
татары — 1,87% (2015 г.)[2]

Плошча

124 755 км²
(11-е месца)

Часавы пояс

UTC+6

Абрэвіятура

Паваў

Код ISO 3166-2

KZ-PAV

Тэлефонны код

+7 7182 xx-xx-xx

Паштовыя індэксы

14xxxx

Код аўтам. нумароў

S,14

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Паўладарская вобласць на Вікісховішчы

Паўладарская вобласць (каз.: Павлодар облысы) — вобласць, размешчана на беразе Іртыша, самай буйнай ракі Казахстана. Утворана ў студзені 1938 года. Абласны цэнтр — горад Паўладар.

Вобласць знаходзіцца на паўночным усходзе Рэспублікі Казахстан і мяжуе на поўначы — з Омскай, паўночным усходзе — з Новасібірскай, на ўсходзе — з Алтайскім краем Расійскай Федэрацыі, на поўдні — з Усходне-Казахстанскай і Карагандзінскай абласцямі, на захадзе з Акмjлінскай і Паўночна-Казахстанскай абласцямі Рэспублікі Казахстан[3].

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць размешчана на паўночным усходзе Казахстана. Вялікая частка тэрыторыі Паўладарскай вобласці знаходзіцца ў межах поўдня Заходнесібірскай раўніны у сярэдняй плыні ракі Іртыш, і ў наш час займае плошчу 127,5 тыс. км². З поўначы вобласць мяжуе з Расійскай Федэрацыяй (Омская вобласць), з поўдня — з Карагандзінскай вобласцю, з усходу — з Усходне-Казахстанскай, з захаду — з Акмолінскай і Паўночна-Казахстанскай абласцямі[4].

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Паўладарскай вобласці рэзка-кантынентальны, які характарызуецца халоднай працяглай зімой (5,5 месяцаў), спякотным і кароткім летам (3 месяцы)[3].

Рэльеф і гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Від на раку Іртыш. Паўладар, май 2009 года.

Большая частка вобласці знаходзіцца ў межах поўдня Заходне-Сібірскай раўніны, якая з'яўляецца найбольшай раўнінай зямнога шара[5]. Па тэрыторыі вобласці працякаюць больш 140 рэк. Адзіная буйная рака — Іртыш працякае з Пд.-У. на Пн.-З. на працягу каля 500 км і мае шэраг праток-старыц і астравоў. У драбнасопачніке пачынаюцца рэкі Тундык, Ащысу, Шыдэрты, Аленты і інш., якія не дасягаюць Іртыша і сканчаюцца ў бяссцёкавых азёрах. Ад Іртыша пабудаваны канал Іртыш — Караганда, на якім збудаваны некалькі плацін і вадасховішчаў. У вобласці шмат азёр, галоўным чынам салёных: Селетытэніз, Кызылкак, Жалаулы, Шурэксор, Карасор, Жамантуз, Калкаман і інш. — на левабярэжжы; Маралы, Маілды, Вялікі Ажбулат і інш.- на правабярэжжа.

У Паўладарскай вобласці налічваецца 1200 малых азёр. Каля сотні з іх прэсныя, а астатнія салёныя. На тэрыторыі вобласці выведаны адзінаццаць радовішчаў падземных вод з эксплуатацыйнымі запасамі 3,8 мільёна кубічных метраў у суткі. Усе яны прыдатныя для пітва і абваднення[6].

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паўладарская вобласць схільная да высокага тэхнагеннага забруджання, бо базавымі галінамі з'яўляецца горназдабыўная, нафтаперапрацоўчая, хімічная прамысловасць, чорная і колеравая металургія, энергетыка. Галоўнымі крыніцамі забруджання з'яўляюцца цеплавыя электрычныя станцыі, што выкарыстоўваюць тэхналогію спальвання высока-попельных экібастузскіх вуглёў у топках катло-агрэгатаў. Асноўная маса выкідаў даводзіцца на прамысловыя прадпрыемствы размешчаная ў гарадах Экібастуз (46 %), Аксу (26,5 %) і Паўладар (25,5 %), на долю усіх астатніх раёнаў вобласці даводзіцца толькі каля 2 % выкідаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Павлодарская область, А.-А., 1958; Казахстан, М., 1969 (Природные условия и естественные ресурсы СССР)