Бурлеска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Бурлеска (фр.: burlesque ад італ.: burlesco — жартоўны).

  • Бурлеска ў літаратyры —жанр камічнай, парадыйнай паэзіі. Камічны эфект y бурлеска дасягаецца ў адным выпадку неадпаведнасцю, рэзкім кантрастам паміж узвышанай тэмай і яе падкрэслена будзённым вырашэннем (травесційная), y другім — неадпаведнасцю паміж «нізкай», трывіяльнай тэмай і ўзвышанай, «кніжнай» мовай (іроікамічная).
  • У музыцы, п'еса жартоўнага, часам грубавата-камічнага або капрызнага характару, звычайна хуткага тэмпу, свабоднай будовы. Блізкая да капрычыо і гумарэскі. Найбольш пашырана ў 17—18 ст., пазней знікла з кампазітарскай практыкі, адрадзілася на мяжы 19—20 ст. Як самастойная п'еса або як частка цыклічнага твора сустракаецца ў музыцы для клавішных (І. С. Бах, Ф. Куперэн, Р. Шуман, Р. Штраус, Б. Бартак), радзей для струнных (Дз. Шастаковіч) інструментаў. 3 беларускіх кампазітараў бурлеска пісалі Я. Дзягцярык, Э. Тырманд, Л. Шлег і інш.
  • Тэрмін «Бурлеска» абазначае таксама разнавіднасць камічнай оперы, блізкай да вадэвіля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Disambig-dark.svg Старонка пералічвае неадназначнасці: артыкулы, у назве якіх ёсць гэтае слова.

Калі вы патрапілі сюды па ўнутранай спасылцы, калі ласка, вярніцеся і выпраўце яе так, каб яна паказвала непасрэдна на патрэбны артыкул.