Перайсці да зместу

Гумарэска (музыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гумарэ́ска (ням.: Humoreske ад англ.: Humour — гумар) — музычны твор гумарыстычнага або жартаўлівага характару, блізкі да скерца  (руск.).

Першую гумарэску стварыў Р. Шуман (для фартэпіяна, 1839).

Гумарэска складаецца з шэрагу лірычных і скерцозных эпізодаў, спалучае летуценнасць з жартам. Пазней паявіліся гумарэскі рознага вобразнага вырашэння: жанрава-бытавога, скерцозна-танцавальнага, лірычнага, гратэскавага (блізкага да бурлескі і капрычыа  (руск.)), салоннага характару. Вядомы гумарэскі для аркестра (Э. Хумпердынк), для 4-галосага мужчынскага хору a capella (К. Лёве  (руск.)).

У беларускай музыцы значнае пашырэнне жанру гумарэскі звязана, верагодна, з вялікім развіццём жартоўных песень і прыпевак да танцаў у нацыянальным фальклоры. У прафесійнай музыцы вядомы гумарэскі для розных інструментаў, для аркестра, у фіналах сюітных цыклаў Л. Абеліёвіча, М. Аладава, У. Алоўнікава, Г. Вагнера, В. Войціка, Я. Глебава, Я. Дзягцярыка, С. Картэса, П. Падкавырава, Р. Суруса, А. Туранкова, У. Чараднічэнкі, Л. Шлег і інш.

Зноскі