Бурса (літургія)
Бурса[1] (польск.: bursa, ад лац.: burs, byrsa, bursa — кашалёк, сумка, мяшочак, таксама «жыццё на грамадскія сродкі») — у сярэдневякоўі плоская багата аздобленая скрыначка, асаблівага роду сумка, якая ў трыдэнцкім чыне імшы выкарыстоўвалася для ўрачыстага перанясення карпарала , які павінен быць зроблены з таго ж матэрыялу, што і арнат[2]. У звычайнай форме рымскага абраду ён выкарыстоўваецца для захоўвання камунійнай патэны або як канверт з цвёрдага матэрыялу, у якім святар, дыякан, акаліт або іншы ўпаўнаважаны служыцель Святой Камуніі нясе яе хвораму. Затым яе трэба вешаць на шыю і, па магчымасці, падтрымліваць на грудзях у полі зроку для праходзячых міма прыслугоўваючых, каб яны маглі пакланіцца Целу Пана . Асвечаныя госціі змяшчаюць у цыборый (ці піксіс ), які загортваюць у карпарал, і ўсё гэта змяшчаюць у бурсу. Той, хто прыняў Святую Камунію, не павінен размаўляць падчас падарожжа, але заставацца ў малітоўнай засяроджанасці.
На Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]На працягу другой паловы XVIII — першай паловы XX стагоддзя на Беларусі ў вырабе бурсаў выкарыстоўвалі слуцкія паясы[1].
Зноскі
- ↑ а б Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- ↑ ministranci.archidiecezja.katowice.pl(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2014. Праверана 21 лютага 2023.