Бурцава гара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бурцава гара або Рослаўскае гарадзішча — архелагічны комплекс на месцы дзяцінца, з якога паўстаў Рослаўль.

Сучасны стан гарадзішча

Гарадзішча ўяўляе холм, на якім князем Расціславам Мсціславічам была пабудавана крэпасць. Часткова захаваўся вал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На гэтым месцы размяшчаўся дзядзінец старажытнага Рослаўля.

У паўночнай частцы вышыня гарадзішча дасягае пятнаццаці метраў. З паўднёвага і заходняга бакоў яго абаранялі ў мінулым магутны роў і вал, а з паўночнага і ўсходняга — стромкія берагі Станаўкі. Дадатковы вал адгароджваў невялікую пляцоўку сэрцападобнай формы, якая ляжыць ніжэй асноўнага гарадзішча.

Тут знаходзілася княжая адміністрацыя, жылі дружыннікі, меўся мураваны храм. Яшчэ адна каменная царква ўзвышалася на пасадзе, які знаходзіўся на правым узвышаным беразе Станаўкі.

Крэпасць уяўляла з сябе плот з частаколу, тры драўляныя вежы і земляныя валы да 15 метраў у вышыню.

У XIV—XVI ст. узгорак пачаў абрастаць новымі пабудовамі, стварая трохлучча галоўных вуліц, тым самым становячыся цэнтрам гораду, што было распаўсюджана для еўропейскіх гарадоў таго часу. Але з 1515 года Рослаўль быў захоплены Расіяй.

Пасля мірнай дамовы з Польшчай у 1686 годзе Рослаў страціў значэнне памежнай крэпасці. Але ў 1706 годзе, калі Васіль Карчмін будаваў гіганцкую засеку ад Смаленска да Бранска з мэтай папярэдзіць уварванне шведаў у напрамку Масквы, умацаванні крэпасці былі абноўлены.

Такая назва з’явілася ў другой палове XIX стагоддзя ў гонар наглядчыка вучылішчаў Н. І. Бурцава, які шмат зрабіў для добраўпарадкавання гары.

Па генеральнаму плану 1974 года гарадзішча было абвешчана запаведнай зонай гораду.

У 1969-1970 і 1987 гадах праводзіліся археалагічныя работы.

Сёння на масцы гарадзішча знаходзіцца парк з дзіцячай і панарамнай пляцаўкамі.

Археалагічныя раскопкі[правіць | правіць зыходнік]

Падчас раскопак была выўлена разбітая драўляная ваза з выявай які сядзіць у крэсле князя і стаіць перад ім групы воінаў. Фрагменты амаль цалкам захаванага скуранога абутку, жалезныя прадметы, шыферныя прасніцы, якія прывозілі сюды з Оўруча, самшытавыя грабяні, сердалікавыя каралі і шкляныя бранзалеты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]