Бурэбіста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бурэбіста
Бурэбіста
Статуя Бурэбісты ў г. Кэлэрашь
11-ы Кароль Дакіі
82 год да н.э. — 44 год да н.э.
Папярэднік: Дапікс
Пераемнік: Камосікус
 
Дзейнасць: кароль
Нараджэнне: 82 да н.э.
Смерць: 44 да н.э.

Бурэбі́ста — цар Дакіі ў 82 год да н.э.44 год да н.э..

Аб'яднанне гета-дакскіх плямёнаў[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове I стагоддзя да н.э. гета-дакі дасягнулі высокага узроўня развіцця. Адбыўся пераход да новага тыпа гаспадаркі, заснаванай на гандлі. Крэпкія сувязі з грэчаскімі этнасамі спрыялі аб'яднанню плямёнаў. Іншай аноўнай прычынай стала пагроза заваявання. На поўначы і паўночным захадзе ўзмацняліся кельты. На ўсходзе скіфы, бастарны, сарматы аказвалі ціск на тэрыторыі гетаў. Але найбольш небяспечнымі рабілісь рымляне, якія пасля захопу Грэцыі і Македоніі вельмі блізка падышлі да да гета-дакскіх тэрыторыяў. усе гэтыя фактары спрыялі аб'яднанню гета-дакскіх плямёнаў, пад кіраўніцтвам Бурэбісты. Яго бліжэйшым паплечнікам у кіраванні дзяржавай стаў першасвятар Дэкенэй.

Страбон паведамляе аб лёсе Бурэбісты:

«Бурэбіста, гет, дасягнуў вярхоўнай улады над сваім племянем. Ён здолеў адрадзіці свой народ, абяссілены працяглымі войнамі, і ўзвысіць яго шляхам фізічных практыкаванняў, устрымання і паслушэнства сваім загадам настолькі, што за некалькі гадоў ён заснаваў вялікую дзяржаву і падпарадкаваў гетам большую частку навакольных плямёнаў. Ён стаў абуджаць страх нават у рмлян, паколькі бязбоязна пераходзіў Істр, спусташаючы Ілірыю; спусташаў таксама краіну кельтаў... Каб утрымаць племя ў паслушэнстве, ён звярнуўся за дапамогай да калдуна Дэкенэя, які падарожнічаў па Егіпту і навучыўся даведвацца аб асобных прадвесцях, па якім ён паведамляў волю багоў. Неўзабаве яго абвясцілі богам, як я ўжо згадваў, калі казаў аб Залмоксісе».

Дзяржава Бурэбісты[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржава дакаў у час праўлення Бурэбісты, 82 год да н.э.

Асноўнае ядро новай дзяржавы знаходзілась на поўдні цяперашняй Трансільваніі ў раёне цяперашніх Арэшційскіх гор, добра абароненым натуральнымі перашкодамі. Тут таксама знаходзілісь значныя запасы мінеральных рэсурсаў. Ядро дзяржавы было значна ўмацавана. Па сведчанню гісторыкаў плошча прыкладна ў 150 км² была пераўтворана ў магуную крэпасць, што сведчыць аб цэнтралізаці ўлады. Пачынаючы з Арэшційскіх гор , улада Бурэбісты распаўсюджвалася на ўсе землі, занятыя гета-дакамі. На ўсходзе тэрыторыя распаўсюджвалася да ракі Паўднёвы Буг. На поўдні Бурэбіста, згодна са Страбонам, учыняў набегі аж да самых межаў рымскай правінцыі Македонія, на паўночным усходзе паспяхова ваяваў з кельтамі і нават з племянем боеў, што жыло на тэрыторыі сучаснай Чэхіі. Страбон таксама паведамляе, што вярхоўным жрацом, прадказальнікам і галоўным саветнікам цара быў нейкі дэкеній, якога шанавалі як бога; ён вымусіў дакаў вырубіць вінаградныя лозы і «жыць без віна».

Канец праўлення Бурэбісты[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са Страбонам, Бурэбіста быў забіты падчас мяцежу. яго хучэй за ўсё, арганізавалі незадаволеныя правадзімай Бурэбістай палітыкай умацавання цэнтралізаванай улады арыстакраты. Але нельга выключаць і версію арганізаацыі забойства Рымам. Пасля смерці Бурэбісты дзяржава распалася на 4 часткі. Гістарычнае значэнне перыяда праўлення Бурэбісты вялікае. Ён здолеў стварыць першую аб'яднаную дзяржаву гета-дакаў,якая распаўсюдзілась па ўсёй тэрыторыі жыхарства гэтых плямён. Але створаны ім пляменны саюз аказаўся недаўгавечным і не перарос у паўнавартаснае і ўстойлівае дзяржаўнае ўтварэнне. Больш чым праз стагоддзе пасля смерці Бурэбісты яго справу працягнуў Дэцэбал, але канчатковым вынікам яго дзейнасці стала ваенная параза і пераўтварэнне Дакіі ў рымскую правінцыю.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Н. Урсулеску История румын. Древний мир — Кишинёв-Яссы, 1992.
  • И. А. ожог, И. М. Шаров Краткий курс лекций по истоии румын — Кишинёв, 1992.
  • В. Е. Андрушак, П. А. Бойко, П. П. Бырня История Республики Молдова с девнейших времён и до наших дней — Кишинёв, 1998.