Быхаўская ваенна-аператыўная група

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Быхаўская ваенна-аператыўная група; Быхаўская ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Быхаўскім падпольным райкоме КП(б)Б — партызанскае злучэнне на купіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Магілёўскага, Рагачоўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Ваена-аператыўная акруга была створана ў ліпені 1943 года ў Быхаўскім раёне ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загада Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групы на базе 810-га, 425-га, 225-га партызанскіх атрадаў, расфарміраванай 11-й Быхаўскай партызанскай брыгады і 150-га партызанскага атрада. У ліпені быў створаны 820-ы партызанскі атрад, у жніўні — 830-ы. У кастрычніку 810-ы атрад быў разгонуты ў 810-ы партызанскі полк, 425-ы партызанскі атрад — у 425-ы партызанскі полк, 152-і атрад — у 152-і партызанскі полк. 24 студзеня 1944 года ваенна-аператыўная акруга (3554 чалавек) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Сакратары падпольнага РК КП(б)Б Е. Ц. Андрэенкаў (ліпень — лістапад 1943), Ф. П. Падалян (лістапад 1943 — люты 1944).

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

  • Ф. П. Падалян (ліпень — лістапад 1943);
  • І. П. Федзячэнка (лістапад 1943 — студзень 1944).

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. П. Федзячэнка (ліпень — лістапад 1943);
  • І. Б. Рутман (лістапад 1943 — люты 1944).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Л. Манаенкаў. Быхаўская ваенна-аператыўная група // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.