11-я Быхаўская партызанская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
11-я Быхаўская партызанская брыгада
Гады існавання 1943
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць каля 1980 партызан (ліпень 1943 года)
Дыслакацыя Клічаўскі, Быхаўскі раён, Кіраўскі і Рагачоўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Фядот Пракопавіч Падалян

11-я Быхаўская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Клічаўскага, Быхаўскага, Кіраўскага і Рагачоўскага раёнаў. У ліпені 1943 года брыгада (каля 1980 партызан, 4 атрады) была пераўтворана ў Быхаўскую ваенна-аператыўную групу.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Брыгада была створана на базе 425-га і 810-га атрадаў, у яе склад таксама ўваходзілі 225-ы і 435-ы атрады.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Г. Кісялёў;
  • І. П. Федзячэнка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны наносілі ўдары на чыгуначным участку БыхаўРагачоў: 6 ліпеня 1943 года на ўчастку Тошчыца — 15-ы раз’езд разабралі 400 метраў чыгуначнага пуці, падарвалі 90 рэек, за 4 кіламетры ад станцыі Тошчыца разбурылі мост. У красавіку — чэрвені 1943 года падарвалі 14 эшалонаў, 4 масты на чыгунцы, шашэйных, грунтавых дарогах. У баях па ачышчэнню раёна дыслакацыі ад нямецкіх войск знішчылі 22 аўтамашыны, 11 гармат, разбілі 2 гарнізоны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]