Бэрні
Бэрні | |
---|---|
англ. Birnie | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,2 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
3°35′ пд. ш. 171°31′ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы Фенікс |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бэ́рні (англ.: Birnie) — востраў у групе астравоў Фенікс. Уваходзіць у склад дзяржавы Кірыбаці. Плошча — 0,2 км². Незаселены.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў быў адкрыты ў 1823 годзе брытанскімі кітабоямі. Даследаваны амерыканскай экспедыцыяй у 1840 годзе. У 1889 годзе абвешчаны пратэктаратам Вялікабрытаніі. У 1899—1937 гадах здаваўся ў арэнду, аднак ніякай дзейнасці на ім не вялося. На востраў былі выпушчаны трусы, якія хутка знішчылі мясцовую расліннасць. Паколькі Бэрні мала заўважны з боку мора, для аховы марскіх суднаў на ім быў усталяваны невялікі маяк. Абслугоўваючага персаналу на ім не было, таму ў начны час маяк заставаўся цьмяным.
Уключаны ў склад брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс у 1937 годзе. У 1975 годзе абвешчаны запаведнікам.
У 1979 годзе востраў перайшоў пад юрысдыкцыю дзяржавы Кірыбаці. Пры гэтым запаведны статус захаваўся.
У 2010 годзе Бэрні разам з іншымі астравамі Фенікс (Кірыбаці) быў уключаны як ахоўваемая тэрыторыя ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Бэрні — самы малы востраў у групе астравоў Фенікс. Плошча ўсяго 0,2 км². Мае каралавае паходжанне. Частку вострава займае невялікая ўнутраная лагуна з перасоленай вадой. Яе глыбіня вар’іруецца ў залежнасці ад колькасці ападкаў. Рыф вельмі вузкі, мала абараняе астатнюю сушу ад штормаў.
Першародная расліннасць вострава значна пацярпела ад трусоў, што былі выпушчаны ў XIX або ў пачатку XX стагоддзя. Месцамі захавалася толькі нізкае травяное покрыва. Рэдка сустракаюцца хмызнякі.
Пасля вынішчэння трусоў галоўнымі прадстаўнікамі мясцовай фаўны з’яўляюцца марскія птушкі і крабы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Birnie Island Архівавана 7 кастрычніка 2012.
- Birnie (part of the Phoenix Group)
- BIRNIE Phoenix Group Архівавана 16 кастрычніка 2006.