Перайсці да зместу

Бэрэстын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Бэрэстын
укр.: Красноград
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Плошча
  • 13,55 км²
Вышыня цэнтра
170 м
Насельніцтва
  • 20 013 чал. (2021)[1]
Часавы пояс
КААТУУ
6323310100
Афіцыйны сайт
Бэрэстын на карце Украіны ±
Бэрэстын (Украіна)
Бэрэстын
Бэрэстын (Харкаўская вобласць)
Бэрэстын

Бэрэстын (укр.: Берестин) — горад у Харкаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Краснаградскага раёна і аднайменнай гарадской грамады. Да 17 ліпеня 2020 года складаў гарадскі савет, у які таксама ўваходзілі пасёлкі Дасліднае, Кумы і Стэпавае. Насельніцтва складае 19.674 асоб (станам на 1 студзеня 2022 года)[2].

Краснаград стаіць на правым беразе ракі Бераставай, за 101 км на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра — Харкава. На процілеглым беразе ракі размешчана сяло Наталіна; з паўночнага боку горад мяжуе з вёскай Пясчанкай.

Горад ляжыць на водападзельным плато, якое крута спускаецца да правабярэжжа даліны ракі Бераставай. Агульны нахіл паверхні назіраецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад у бок ракі.

Клімат — умерана кантынентальны. Сярэднямесячная тэмпература студзеня — −7,2 °C, ліпеня — +20,8 °C. Абсалютны максімум — +37 °C, мінімум — −35 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 536 мм.

Плошча горада — 1355 га, з іх 58 % забудавана. Насельніцтва на 1 студзеня 1992 года — 27,6 тыс. чалавек. У параўнанні з 1979 годам зменшылася на 17,9 %.

Заснаваны і атрымаў статус горада ў 1731 годзе.

19 верасня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны пераіменавала горад у межах дэрусіфікацыі.

Насельніцтва
1959 1970 1979 1989 2001 2012
15 419 18 386 23 374 26 878 22 670 21 352

Зноскі