Дэрусіфікацыя
Jump to navigation
Jump to search
Дэрусіфіка́цыя — дзяржаўная палітыка ў асобных краінах, накіраваная на аднаўленне аўтахтоннымі народамі (пераважна тытульнай нацыяй) адзнакаў нацыянальнай ідэнтычнасці: мовы, культуры, гістарычнай памяці — якія заняпалі ў выніку русіфікацыі.
Найчасцей ужываецца для апісання палітыкі, што праводзілася былымі рэспублікамі СССР пасля яго развалу. У Беларусі дэрусіфікацыя мела месца ў 1991—1995 гадах, ва Украіне з 1991. Аднак дэрусіфікацыя адбывалася таксама і пасля распаду Расійскай імперыі ў 1917; у этнічна нерасійскіх рэгіёнах Савецкага Саюза ў 1920-я; у Румыніі ў 1960-я.