Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады»
Тып газета
Краіна
Заснавана 11 лістапада 1925
Спыненне публікацый 4 снежня 1926
Палітычная прыналежнасць Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Галоўны офіс

«Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады» — орган левага крыла беларускай парламенцкай фракцыі ў сейме Польшчы. Выдаваўся з 11 лістапада 1925 да 4 снежня 1926 у Вільні на беларускай мове.

Друкаваў прамовы грамадскіх дэпутатаў у сейме, іх інтэрпеляцыі, звароты да польскага ўрада і кіраўнікоў міністэрстваў. У інтэрпеляцыях (у 1927 выйшлі ў Мінску асобным выданнем на беларускай і рускай мовах) і інш. дакументах выкрываліся факты грубага парушэння мясцовай польскай адміністрацыяй канстытуцыі дзяржавы і падпісаных Польшчай міжнародных трактатаў, беспадстаўныя арышты і збіванне палітзняволеных, марадзёрства дыслацыраваных у Заходняй Беларусі польскіх войск, абкладанне сялян непамернымі падаткамі, рэпрэсіі супраць беларускага перыядычнага друку, самачыннае закрыццё старастамі беларускіх школ, пераследаванне настаўнікаў і г.д. На старонках «Бюлеьэня...» надрукаваны «Палітычная платформа Беларускай сялянска-работніцкай грамады» (№ 9), «Арганізацыйны статут БСРГ» (№ 12), выступленні ў сейме П. Мятлы, С. Рак-Міхайлоўскага, Б. Тарашкевіча, П. Валошына, Ю. Сабалеўскага і інш.

Вядома 16 нумароў, з іх 3 канфіскаваны. Выданню папярэднічаў «Бюлетэнь Беларускага пасольскага клуба» (1925, выйшла 3 нумары).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліс, А. С. «Бюлетэнь пасольскага клуба Беларускай сялянска-работніцкай грамады» / А. С. Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 154. — ISBN 5-85700-142-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]