Перайсці да зместу

Бяздзедавіцкая сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сядзіба
Сядзіба Бяздзедавіцкая
55°29′34″ пн. ш. 28°28′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бяздзедавічы
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000647шыфр 213Г000647
Map

Бяздзедавіцкая сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў в. Бяздзедавічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Сядзіба ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Закладзена ў пачатку XX стагоддзя А. А. Рымскім-Корсакавым на левым беразе ракі Ушача. Уключала сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, парк.

Недалёка ад сядзібы ў 1910 годзе пабудавана капліца-пахавальня ўладальнікаў.

У будынку былога сядзібнага дома змяшчаецца бальніца сестрынскага догляду.

Мураваны двухпавярховы сядзібны дом размешчаны на невысокім узгорку. Да асноўнага кубападобнага аб’ёму прымыкаюць розныя па форме рызаліты. У дэкоры фасадаў выкарыстаны вільчыкі, філёнгі, ліштвы. Аконныя праёмы розныя па форме. Планіроўка калідорна-анфіладная.

З паўднёвага боку ад дома размяшчаўся пейзажны парк з сістэмай сажалак і каналаў (захаваўся фрагмент). У дрэвастоі пераважалі таполі і ліпы. Аднапавярховыя гаспадарчыя пабудовы выкананы ў форме «цаглянай архітэктуры» з выкарыстаннем элементаў неаготыкі[1].

Зноскі

  • Бездедовичская усадьба // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 41.
  • Бяздзедавіцкая сядзіба // Культура Беларусі : энцыклапедыя [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Б-Г. — С. 147.
  • Кулагін, А. М. Сядзіба / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 362—363.
  • Межнина, И. Новая жизнь больницы / И. Межнина // Новая газета (Наваполацк). — 2007. — 24 жн. — С. 9.