Бялянка рэпавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бялянка рэпавая
Butterfly October 2007-3.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pieris rapae Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188541
NCBI  64459
EOL  176683

Бяля́нка рэ́павая, рэпніца (Pieris rapae) — матыль з сямейства бялянак.

Размах крылаў 35-40 мм. Крылы белыя, пярэднія з чорнай верхавінкай і адной (у самца) або дзвюма (у самкі) чарнаватымі плямамі.

На Беларусі часта трапляецца на палях, агародах, лясных палянах. За год два пакаленні. Вусені развіваюцца на раслінах сямейства крыжакветных, шкодзяць рэпе, капусце, гарчыцы і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Літвінава А. Бялянкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.