Бяржонка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бяржонка
Морфаметрыя
Даўжыня 0,69 км
Шырыня 0,39 км
Плошча 0,19 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,9 км
Найбольшая глыбіня 2,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,56 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бяржонка (Беларусь)
Бяржонка
Бяржонка
Бяржонка (Віцебская вобласць)
Бяржонка
Бяржонка
Map

Бяржонка — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Акунёўка, за 9 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ёдлавічы[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва балцка-літоўскага паходжання. Ад літоўскага beržas «бяроза». «Бярозавыя» назвы азёраў і рэк — не рэдкасць у Літве: Berža, Beržoras, Beržuolis, Beržuvis (азёры), Beržas, Beržė, Beržuona (рэкі)[2].

Назва возера Бяржонка значыць «Бярозавае (возера)».

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча паверхні возера 0,19 км², даўжыня 690 метраў, найбольшая шырыня 390 метраў, найбольшая глыбіня 2,6 м, даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Плошча вадазбору 6,56 км². Абкружана забалочанай поймай, парослай хмызняком.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, разараныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. У заходняй частцы ў Бяржонку ўпадае ручай. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Пагошча.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 62.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-18. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]