Перайсці да зместу

Бярнард Чаховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бярнард Чаховіч
Астоя
Астоя
падкаморы завілейскі[d]

Род Чаховічы
Бацька Ігнацы Чаховіч-Ляхавіцкі[1]
Маці Ружа з Зяновічаў[d]
Жонка Юзэфа з Мірскіх[d][1]
Дзеці Зыгмунт Чаховіч[2], Ружа Чаховіч-Ляхавіцкая[d][1], Пелагія Чаховіч-Ляхавіцкая[d][1], Тэкля Чаховіч-Ляхавіцкая[d][1], Ігнацы Чаховіч[d][1] і Апалонія з Чаховічаў[d]

Бярнард Чаховіч-Ляхавіцкі (лац.: Bernard Czechowicz-Lachowicki) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Сын Ігнацыя Чаховіча, маршалка завілейскага, і Разаліі з Дэспат-Зяновічаў[3].

Падкаморы завілейскі[3].

У час паўстання 1831 года быў паўстанцкім камісарам у Камаях. У атрадзе былі таксама ягоныя браты Дамінік і Ігнацы, завілейскі маршалак шляхты[4].

У шлюбе з князёўнай Юзэфай са Святаполк-Мірскіх. Дзеці[3]:

  • Валянціна, у шлюбе з Пятром Памарнацкім, суддзёй вількамірскага павета ў 1841 годзе;
  • Ружа, у шлюбе з Памарнацкім;
  • Тэкля, у шлюбе са Шмігельскім;
  • Пелагея, у шлюбе са Шмігельскім;
  • Ігнацы;
  • Зыгмунт (1831—1907), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, бібліяфіл.

Зноскі

  1. а б в г д е Урускі С. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T.2 — 1905.
  2. Wileńskie Rozmaitości 1998 nr 2 (46) — 1998.
  3. а б в Boniecki, Adam. Herbarz polski : wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. Cz. 1 t. 3. — Warszawa: Warszawskie Towarzystwo Akcyjne Artystyczno-Wydawnicze, 1900.
  4. Я. Драўніцкі «Камаі — радзіма Б. Руткоўскага» // Куфэрак Віленшчыны. № 1 (9) 2004