Зыгмунт Чаховіч
Зыгмунт Чаховіч польск.: Zygmunt Czechowicz | ||
![]() | ||
![]() Герб «Астоя» | ||
| ||
---|---|---|
Адукацыя: | ||
Дзейнасць: | рэвалюцыянер | |
Член у: | ||
Веравызнанне: | каталіцтва | |
Нараджэнне: | 19 жніўня 1831 | |
Смерць: | 27 кастрычніка 1907 (76 гадоў) | |
Пахаванне: | ||
Дынастыя: | Род Чаховічаў | |
Бацька: | Бярнард Чаховіч[d] | |
Маці: | Юзэфа Святаполк-Мірская[d] | |
Жонка: | Анэля Арамовіч | |
Дзеці: | няма дакладных звестак | |
Зыгмунт Бярнардавіч Чаховіч, Чаховіч-Ляхавіцкі (19 жніўня 1831, в. Сурвілішкі Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — 27 кастрычніка 1907), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864, бібліяфіл. Паводле іншых звестак, Зыгмунт Чаховіч паходзіў са Свянцянскага павету, з маёнтка Краснова.
Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.[1]
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын Бярнарда Чаховіча, завілейскага падкаморага, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, і Юзэфы з Мірскіх.[2]
У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, з адзнакай скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт на камеральным аддзяленні.
На павятовым сойміку ў Свянцянах у1861 годзе землеўласнікі аднагалосна прынялі праект заснавання публічнай бібліятэкі. Зыгмунт Чаховіч ахвяруе 150 кніг з мэтай, каб пасля прачытання змяніць іх на іншыя[3].
У 1862—1863 — член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі — займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. Зыгмунт Чаховіч не верыў ні ў які кірунак або ў заснаваную на праграме працу; пакідаў гэта на волю сляпога выпадку[4]:
Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, — розныя элементы не прыйдуць да згоды.
Арыштаваны 31 ліпеня 1863. Выданы шпіёнам-яўрэям, быў пасля арышту прыгавораны спачатку да расстрэлу, пазней кару змянілі на 10 гадоў катаргі. Аднак Мураўёў лічыў гэту кару замягкай і падвысіў да 12 гадоў цяжкіх работ. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі вернападданчы адрас не падпісаў. Катаргу адбываў у Нерчынскіх рудніках.
Пасля вызвалення жыў у маёнтку Малыя Бясяды (Вілейскі пав. Віленскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.), так як радавое гняздо Сурвілішкі царскія ўлады перадалі генералу Маўрысу[5]. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895—1904 жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863—1864, карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.
Па словах Гейштара, які добра ведаў Зыгмунта, Чаховіч быў «высакародны, узнёслы, але пры гэтым непаслядоўны і без цвёрдых перакананняў, лёгка даваў сабой кіраваць». Як пісаў Купала, Чаховіч быў «идеалист и мечтатель»[6].
Чаховіч у культуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]
Асоба Зыгмунта Чаховіча натхніла класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Вобраз этага неардынарнага чалавека адлюстраваны ў яго п'есе «Калыска чатырох чараўніц», у якой паказаны вялікі ўплыў З. Чаховіча на фарміраванне светапогляду Янкі Купалы.[1]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Шыпшына
- ↑ Драўніцкі Янка, КАМАІ — РАДЗІМА БРАНІСЛАВА РУТКОЎСКАГА // Куфэрак Віленшчыны
- ↑ Якубянец-Чаркоўска Я. Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім паве- це. — «Сумежжа», Паставы, 2013. -С.10.
- ↑ Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў
- ↑ Драўніцкі Я. Крывавы 1863 год// Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер’я. Паставы: Сумежжа. — № 5, студзень-сакавік 2003 г. — С.16-24
- ↑ Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003 / ст. 268
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
- Киселев Г. Бесядские пути-дороги // Неман. 1984. № 3;
- Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986. С. 378, 654.
- Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9.
- Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz, Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w., Rozdział IV. Powstanie styczniowe, Białystok] 2002, ss. 94-95.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2. — Мн., 2005.
- Алфавитный список лиц, осужденных за участие в восстании 1863—1864 гг. на лишение прав состояния, конфискацию имущества и ссылку. 1 октября 1864 г. Печатный документ.
|