Невысокія аднадомныядрэвы з густой шарападобнай кронай. Кара ствала з падоўжанымі трэшчынамі, парасткі бурыя, з апушэннем у маладым узросце. Лісце чаргаванае, па краі двойчы няроўнапілаватае. Тычынкавыя кветкі без калякветніка, па адной на восі доўгага цыліндрычнага каташка, песцікавыя — з калякветнікам, па дзве ў рэдукаваных дыхазіях, сабраных у шчыльныя кароткія катахападобныя суквецці. Шышкападобныя жаночыя каташкі хмеляграба падобныя на жаночыя суквецці хмеля (адсюль назва). Плод — аднанасенны арэшак.
Бабарэка Я. Хмеляграб // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.