Бярозавыя крывалессі
Бярозавыя крывалесссі — падзоны тайговай зоны, пераходная да зоны тундраў, а таксама адзін з тыпаў горна-ляснога пояса.
Бярозавыя крывалессі як падзоны тайговай зоны сустракаецца ў асноўным у прыакіянічных раёнах — у прыватнасці, у Фенаскандыі і на Камчатцы. У драўняным ярусе Фенаскандыі, напрыклад, у Мурманскай вобласці, пераважае Бяроза Чарапанава (Betula pubescens subsp. tortuosa, syn. Betula pubescens subsp. czerepanovii[1]) — падвід Бярозы пушыстай (Betula pubescens), пры гэтым расліны могуць мець форму прамаствольнага, крываствольнага або шматствольнага дрэва, дрэва са ствалом шаблепадобнай формы, высокага кустоўя, «дрэва ў спадніцы». У тундравай зоне Мурманскай вобласці фрагменты бярозавага крывалесся сустракаюцца ў асноўным у далінах рэк і ручаёў, у іншых месцах, абароненых ад ветру[2].
У Мурманскай вобласці найбольш шырока распаўсюджаныя наступныя тыпы бярозавага крывалесся:
- кусцікава-лішайнікавыя (напрыклад, багноўкава-кладоніевыя),
- травяна-кусцікавыя (кізілава-чарнічныя),
- рознатраўныя.
На Паўночным Каўказе горныя бярозавыя крывалессі складаюцца пераважна з Betula litwinowii; у бярозавых крывалессях тут сустракаюцца таксама чаромха звычайная (Prunus padus), брэднік (Salix caprea), Salix kusnetzowii, Rhododendron caucasicum[3].
Зноскі
- ↑ Betula pubescens subsp. czerepanovii (N.I.Orlova) Hämet-Ahti: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 27 студзеня 2011)
- ↑ Березовые криволесья // Кольская энциклопедия . В 5-и т. Т. 1. А — Д / Гл. ред. А. А. Киселёв. — Санкт-Петербург : ИС ; Апатиты : КНЦ РАН, 2008. — С. 321.
- ↑ Амирханов А. М. и др. Цейское ущелье. Растительный мир (Праверана 27 студзеня 2011)(Праверана 27 студзеня 2011)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Криволесье // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.) (Праверана 26 студзеня 2010)