Кладонія
Кладонія | |||||||||||||||||||||
Cladonia uncialis | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Cladonia P. Browne, 1756 nom. cons. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Кладонія (Cladonia) — род лішайнікаў сямейства Кладоніевыя (Cladoniaceae), які ўключае ў сябе каля 300 відаў, шырока распаўсюджаных ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах, ад палярных пустыняў да тропікаў.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Гэты род характарызуецца падзелам слаявіны на дзве часткі — першасную і другасную. Першасная слаявіна гарызантальная, складаецца з лускавінак рознай формы і велічыні (ад 1 да 30 мм), якія пакрываюць субстрат, якім можа быць глеба, кара, драўніна і г. д. Часам яны ўтвараюць шчыльнае покрыва ці па меры старэння лішайніку становяцца рэдкімі або зусім знікаюць.
З першаснай слаявіны вырастае другасная вертыкальная слаявіна — падэцыі. Яны бываюць вельмі разнастайнай формы — простыя палачкападобныя, простыя са аднастайнымі пашырэннямі, разрэджаныя або густа галінаваныя і г. д. Унутры яны маюць паражніну, а звонку пакрытыя каравым пластом з густа сплеценых гіфаў, часам каравы пласт адсутнічае. Сценкі падэцыяў утвораны асяродкам і ўтрымліваюць водарасцевы пласт.
Вышыня падэцыяў у большасці відаў 2-8 см, рэдка да 20 см. Падэцыі нярэдка пакрытыя лускавінкамі — філакладыямі, якія павялічваюць іх асіміляцыйную паверхню. На падэцыях (у канцах, па краях сцыф, рэдка на сценках) сустракаюцца пладовыя целы — апатэцыі. Яны без слаявіннага краю, афарбаваныя ў карычневы, светла-буры або чырвоны колер. У сумках па восем аднаклетачных (часам чатырохклетачных) бясколерных спор. Пікнідзіі размешчаныя на лускавінках першаснай слаявіны або на падэцыях. Фікабіёнт звычайна зялёная аднаклетачная водарасць — Trebouxia.
Некаторыя віды
[правіць | правіць зыходнік]- Cladonia amaurocraea — Кладонія стройная
- Cladonia arbuscula — Кладзіна лясная
- Cladonia asahinae
- Cladonia cariosa — Кладонія карыёзная
- Cladonia deformis — Кладонія бясформенная
- Cladonia gracilis — Кладонія зграбная
- Cladonia pleurota [1] — Лішай каралевы
- Cladonia portentosa
- Cladonia rangiferina — Кладзіна аленевая, ці Лішай аленевы
- Cladonia stellaris
- Cladonia subulata (L.) Weber ex F.H.Wigg. typus[2]
- Cladonia turgida — Кладонія ўздутая
- Cladonia uncialis
- Cladonia verticillata [3] — Лішай кальчаковы
- Cladonia vulcani
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Cladonia pleurata
- ↑ MycoBank (англ.) (Праверана 11 чэрвеня 2009)
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 3. Водоросли и лишайники / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981
- Кабзар Н. Кладзіна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Кабзар Н. Кладонія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Кабзар Н. Кладзіна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кабзар Н. Кладонія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cladonia perforata Архівавана 28 красавіка 2007.
- The European Union Habitats Directive, 1992
- Кладонія (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 10 кастрычніка 2009)
- Кладония ў Біялагічным энцыклапедычным слоўніку (Праверана 11 чэрвеня 2009)