Бярозка палявая
Jump to navigation
Jump to search
Бярозка палявая | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Convolvulus arvensis L. | |||||||||||||||||||
|
Бярозка палявая (Convolvulus arvensis) — кветкавая травяністая расліна сямейства бярозкавых.
Шматгадовая расліна. Корань да 2 м даўжыні, вельмі галінасты, глыбока пранікае ў глебу. Сцябло вышынёй ад 20 да 100 см, павойнае або сцелецца. Размнажэнне насеннем (да 600 з расліны) і вегетатыўнае. Асноўны корань ідзе вертыкальна ўніз, а ад яго на глыбіні 25—40 см ва ўсе бакі адыходзяць бакавыя карані. Добра адрастае ад кавалкаў кораня.
Пустазелле. Засмечвае пасевы, аблогі, агароды, сады і лугі. Абвівае сцябло збожжа і іншых раслін, выклікае іх паляганне і тым перашкаджае ўбіраць ураджай. Адна расліна можа абвіць і пераблытаць пасевы на некалькіх квадратных метрах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-079-3
![]() |
Гэта пачатак артыкула па батаніцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |