Бярозка (род раслін)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Convolvulus)
Jump to navigation Jump to search
Бярозка (род раслін)
Ackerwinde.JPG
Бярозка палявая (Convolvulus arvensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Convolvulus Small

Сінонімы
Strophocaulos
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30701
NCBI  4122
EOL  60669
GRIN  g:11283
IPNI  94347-3

Бяро́зка[3] (Convolvulus) — род кветкавых раслін сямейства бярозкавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шмат- і аднагадовыя травяністыя расліны з павойным галінастым або сцелістым ці прамастойным сцяблом, радзей паўкусты і кусты. Лісце суцэльнае, доўгачаранковае. Кветкі званочкавыя ці лейкападобныя, белыя або ружовыя, часам з палосамі і рознакаляровыя (у садовых форм), па 1—3 у пазухах лісця або сабраныя ў суквецці. Плод — каробачка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі трапляецца дзікарослая бярозка палявая, расце як пустазелле, а таксама ўздоўж дарог, на пустках і травяных схілах. Як дэкаратыўная расліна вырошчваецца бярозка трохкаляровая, або дзённая прыгажуня (Convolvulus tricolor).

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, дэкаратыўныя, меданосныя, некаторыя — кармавыя і ядавітыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 40. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вьюнок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 
  • Convolvulus(англ.)  // The Plant List