Бібліятэка Віленскай акадэміі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бібліятэка Віленскай акадэміі
Месцазнаходжанне

Вільнюс

Заснавана

1570

Бібліятэка Віленскай акадэміі (лац.: Bibliotheca Academiae Vilnensis) — бібліятэка пры Віленскай акадэміі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1570 годзе як бібліятэка Віленскага езуіцкага калегіума. Значна пашырылася пасля 1579 года, калі калегіум пераўтвораны ў Віленскую акадэмію. На яе ахвяравалі польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст, віленскі біскуп В. Пратасевіч, падканцлер К. Л. Сапега.

Бібліятэка атрымлівала абавязковы экзэмпляр з акадэмічнай друкарні, з 1780 — з усіх друкарняў ВКЛ. У 1579 годзе налічвала 4,5 тысячы тамоў, у 1773 — 11 тысяч тамоў. Бібліятэка мале свае каталогі, кнігі расстаўляліся па 18 аддзелах у адпаведнасці з галінамі навукі. З канца 18 стагоддзя ствараліся адносна самастойныя кніжныя зборы факультэтаў. Бібліятэкай карысталіся прафесары акадэміі і студэнты (іншыя асобы афіцыйна дапускаліся с 1805 года). Зберагаліся пераважна тэалагічныя кнігі, рэдкія выданні і рукапісы, у тым ліку твор М. Каперніка «Пра кручэнне нябесных сфер(руск.) бел.», працы Пталамея, Арыстоцеля, Р. Дэкарта, старажытны пергаментны псалтыр на царкоўна-славянскай мове, Слуцкі спіс 16 ст. Статута ВКЛ 1529 года і інш. На сенняшні дзень бібліятэка ў складзе навуковай бібліятэкі(руск.) бел. Вільнюскага ўніверсітэта.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл.