Любча
Гарадскі пасёлак
Любча
| ||||||||||||||||||||||||||||
Любча[2] — гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне, Гродзенскай вобласці Беларусі, на левым беразе р. Нёман. За 26 км на паўночны ўсход ад Навагрудка, 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда. Цэнтр калгаса «Прынёманскі». Насельніцтва 1 081 чал. (2017)[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў 1401 г. у нямецкіх хроніках як аб’ект паходаў крыжакоў. У ВКЛ належала Храптовічам, Гаштольдам, Кішкам (Я. Кішка заснаваў тут Любчанскі замак (1581), школу і арыянскі храм, з XVII ст. — кальвінскі збор), з 1606 г. — Радзівілам. У 1590 г. кароль Жыгімонт Ваза надаў Любчы магдэбургскае права і герб. Радзівілы з мэтай эканамічнага умацавання і павялічэння мястэчка запрашае ў яго мяшчан з Менску, Новагародку і інш. каралеўскіх гарадоў.
У 1612 г. Пётр Бластус Кміта перавёз з Вільню ў Любчу друкарскае абсталяванне і заснаваў тут сваю друкарню. Пераважна яна абслугоўвала патрэбы пратэстантаў, але зрэдку прымала заказы і католікаў. За 20 гадоў Кмітам было выдадзена 59 назваў кніг на польскай і лацінскай мовах па гісторыі, медыцыне, філасофіі і інш., а таксама некалькі паэтычных твораў. 3 1632 г. друкарскую працу Пятра Кміты працягваў яго сын — Ян Даніэль.
У XVII ст. ў Любчы ствараюцца рамесныя цэхі. З 1795 г. Любча ўвайшла ў склад Расійскай імперыі, яна робіцца мястэчкам, цэнтрам воласці Навагрудскага павета.
У 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, цэнтр гміны Навагрудскага павета і ваяводства. З 1939 г. у БССР, з 1940 г. — цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1954 г. — у Гродзенскай вобласці, з 1956 г. — у Навагрудскім раёне. У 1996 г. Любча налічвала 540 двароў, 1628 жыхароў, школу, 7 магазінаў, 2 бібліятэкі, бальніцу і іншыя ўстановы.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1645 — ~ 150 двароў
- 1996 — 1,628 тыс. чал. (540 двароў)
- 2006 — 1,4 тыс. чал.
- 2016 — 1 059 чал.[4]
- 2017 — 1 081 чал.[3]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Калгаса «Прынёманскі». Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Праз Любчу праходзіць турыстычна-экскурсійны маршрут «Дарогай замкаў».
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Любчанскі замак
- Любчанскі парк
- Ільінская царква (1910—1914)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса і святой Марыі ад Езуса Укрыжаванага[5]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Соф'я Гройсман (нар. 1945) — амерыканскі парфумер.
- Мікалай Васілевіч Дучыц (1896—1980) — беларускі мастак, графік.
- Павел Гіляравіч Каравайчык (1896—1937), беларускі крытык, публіцыст, паэт, медык.
- Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч (1897—1949) — беларускі фізік, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР.
- Пётр Бластус Кміта — выдавец і паэт XVII стагоддзя.
- Мікалай Набокаў[ru] (1903—1978), амерыканскі кампазітар, пісьменнік і культурны дзеяч.
- Анатоль Навумавіч Разумовіч (1936—1987) — вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі, доктар біялагічных навук.
- Саламон Рысінскі (каля 1560—1625) — вялікалітоўскі паэт-лацініст, філолаг, фалькларыст-парэміёлаг, пратэстанцкі дзеяч.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Там, дзе хрысціўся Міндоўг і была першая ў ВКЛ каталіцкая святыня — біскуп Кашкевіч блаславіў новы касцёл
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любча
- Любча: гісторыя і адраджэнне
- Любча ў праекце «Глобус»