Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора
Выгляд
Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора — бібліятэка, якая існавала з сярэдзіны XI стагоддзя да 1579 года пры Полацкім Сафійскім саборы. У XII ст. папаўненню яе фондаў садзейнічала асветніца Ефрасіння Полацкая. У бібліятэцы зберагаліся рукапісныя кнігі пераважна рэлігійнага зместу, арыгінальныя помнікі, у т.л. творы мясцовага паходжання (летапісы, «Жыціе Ефрасінні Полацкай»). Разрабавана ў час Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў. 10 рукапісаў на царкоўнаславянскай мове з гэтай бібліятэкі захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве (у т.л. «Зборнік» 1500—1501, спіс Пскоўскага 1-га летапісу 1548), «Евангелле вучыцельнае» сярэдзіны XVI стагоддзя — у бібліятэцы Львоўскага ўніверсітэта[1].
Зноскі
- ↑ В. А. Цыбуля. Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. А. Цыбуля. Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
- Щанов Я.Н. Библиотека Полоцкого Софийского собора и библиотека Академии Замойской / / Культурные связи народов Восточной Европы в XVI в.: проблемы взаимоотношений Польши, России, Украины, Белоруссии и Литвы в эпоху Возрождения. М., 1976.