Нацыянальная бібліятэка Польшчы
| Нацыянальная бібліятэка Польшчы польск.: Biblioteka Narodowa | |
|---|---|
| польск.: Biblioteka Narodowa[1] | |
| | |
| Краіна | |
| Адрас | Алея Незалежнасці, Варшава |
| Заснавана | 24 лютага 1928 |
| Код ISIL | OCLC-PONLW і PL-WaBN |
| Фонд | |
| Аб'ём фонду | 8 700 000 адзінак захоўвання |
| Іншая інфармацыя | |
| Дырэктар | Томаш Макоўскі |
| Вэб-сайт | Biblioteka Narodowa |
| Узнагароды | |
Нацыянальная бібліятэка Польшчы (польск.: Biblioteka Narodowa w Warszawie) — найбуйнейшая польская навуковая бібліятэка, падначаленая Міністэрству культуры і нацыянальнай спадчыны. Бібліятэка знаходзіцца ў Варшаве. Спецыяльныя фонды захоўваюцца ў Палацы Красінскіх. Нацыянальная бібліятэка Польшчы атрымоўвае абавязковы экзэмпляр усіх публікацый, якія выходзяць у свет у Польшчы. Акрамя Варшаўскай бібліятэкі статус нацыянальнай таксама мае Бібліятэка Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая нацыянальная бібліятэка была заснавана ў Польшчы ў XVIII стагоддзі. Яе заснавалі варшаўскія епіскапы браты Залускія. У 1774 годзе Бібліятэка Залускіх перайшла да камісіі па нацыянальнай адукацыі. У 1817 годзе ў Львове была заснавана бібліятэка Асалінеўм — адна з найбольш значных культурных устаноў Галічыны. 24 лютага 1928 года была заснавана цяперашняя нацыянальная бібліятэка Польшчы. Адкрыццё бібліятэкі адбылося ў 1930 годзе.
Да Другой сусветнай вайны бібліятэка мела ў сваіх фондах:
- 3000 старадрукаваных кніг,
- 2200 інкунабул,
- 52000 рукапісаў,
- калекцыю карт, ікон і нотных партытур.
У 1940 годзе фонды бібліятэкі былі падначалены нямецкай акупацыйнай уладзе. Нямецкамоўныя выданні былі забраны і выстаўлены для выкарыстання выключна немцамі ў памяшканні на той час зачыненага Варшаўскага ўніверсітэта. Каштоўныя кнігі былі пераведзены ў Палац Красінскіх у Варшаве. Пасля паражэння Варшаўскага паўстання 1944 года ўсе гэтыя кнігі былі спалены.
Фонды бібліятэкі
[правіць | правіць зыходнік]На сённяшні дзень Нацыянальная бібліятэка Польшчы мае ў сваіх фондах больш за 7 900 000 адзінак захоўвання (звесткі на 2004 год). У сховішчах бібліятэкі было больш за 160 000 тамоў, выдадзеных да 1801 года, 26 000 рукапісаў (з якіх 6 887 нотных рукапісаў), 114 000 партытур, 101 000 атласаў і карт, 2 000 000 кніг, 800 000 гадавых камплектаў часопісаў XIX-XXI стагоддзяў.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20221226144622/https://www.cenl.org/member-libraries/
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальная бібліятэка Польшчы- biblioteka Narodowa (польск.)