Бігноніевыя
Бігноніевыя | ||||||||||||||||
![]() Bignonia capreolata L. на ствале хвоі (Pinus sp.) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Bignoniaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Трыбы | ||||||||||||||||
|
Бігноніевыя[3] (Bignoniaceae) — сямейства двухдольных раслін — дрэў, кустоў, ліян, рэдка траў, якія растуць пераважна ў тропіках.
Мае блізкае сваяцтва з сямействам залознікавых; іх розніца вызначаецца наяўнасцю эндасперма і марфалогіяй завязі і насення. Аднак некаторыя роды раслін — такія як Paulownia, Gibsoniothamnus, Synapsis і Schlegelia перыядычна адносяць то да аднаго сямейства, то да іншага.
Сямейства налічвае больш 850 розных відаў раслін, разбітых прыкладна на 100 родаў.
Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Лісце часцей усяго супратыўнае, радзей мутоўчатае, яшчэ радзей чарговае ці валасніковістае; пальчата-, перыстаскладанае, радзей простае, заўжды без прылісткаў. У некаторых відаў лісты могуць быць вельмі буйныя, больш метра ў даўжыню. У ліян адзін ці некалькі крайніх лісточкаў могуць прымаць форму вусікаў.
Суквецце верхавіннае, пазухавае альбо развіваецца прама на ствале або галінах дрэва (каўліфларыя); па форме мяцёлкавае, гронкападобнае або сабрана ў шчыток. Ложа кветкі звычайна чашападобная, са зрослымі чашалісцікамі. Вяночак зрослапялёсткавы; варонкападобны, званочкавы, часам трубчасты; мае 5 звычайна накладзеных адзін на аднаго пялёсткаў. Чатыры (радзей ад двух да пяці) добра развітыя тычынкі размешчаны ў трубцы венчыка. Акрамя таго, звычайна маецца яшчэ адна, бясплодная (стамінодый), тычынка. Пылавік часцей за ўсё мае два гнязда (радзей-адно). Завязь верхняя, як правіла мае два гнязда (радзей-адно), з шматлікімі анатропнымі семязачаткамі. Кветкі абодваполыя і зігаморфныя. Плод — звычайна каробачка, якая раскрываецца двума створкамі ўздоўж або папярок швоў; радзей ягада або гарлянка. Насенне без эндасперма, больш-менш пляскатыя, як правіла маюць перапонкавае крыло.
Роды[правіць | правіць зыходнік]
Сямейства ўключае 97 родаў[4]:
- Adenocalymma Mart. ex Meisn.
- Amphilophium Kunth
- Amphitecna Miers
- Anemopaegma Mart. ex Meisn.
- Argylia D.Don
- Arrabidaea DC.
- Astianthus D.Don
- Bignonia L.typus
- Callichlamys Miq.
- Campsidium Seem.
- Campsis Lour.
- Catalpa Scop. — Катальпа
- Catophractes D.Don
- Ceratophytum Pittier
- Chilopsis D.Don
- ×Chitalpa T.S.Elias & Wisura
- Colea Bojer ex Meisn.
- Crescentia L.
- Cuspidaria DC.
- Cybistax Mart. ex Meisn.
- Delostoma D.Don
- Deplanchea Vieill.
- Digomphia Benth.
- Dinklageodoxa Heine & Sandwith
- Distictella Kuntze
- Distictis Mart. ex Meisn.
- Dolichandra Cham.
- Dolichandrone (Fenzl) Seem.
- Eccremocarpus Ruiz & Pav.
- Ekmanianthe Urb.
- Fernandoa Welw. ex Seem.
- Fridericia Mart.
- Gardnerodoxa Sandwith
- Glaziova Bureau
- Godmania Hemsl.
- Handroanthus Mattos
- Haplolophium Cham.
- Haplophragma Dop
- Heterophragma DC.
- Hieris Steenis
- Incarvillea Juss.
- Jacaranda Juss.
- Kigelia DC. — Каўбаснае дрэва
- Lamiodendron Steenis
- Leucocalantha Barb.Rodr.
- Lundia DC.
- Macranthisiphon Bureau ex K.Schum.
- Macfadyena
- Manaosella J.C.Gomes
- Mansoa DC.
- Markhamia Seem. ex Baill.
- Martinella Baill.
- Memora Miers
- Millingtonia L.f.
- Neojobertia Baill.
- Neosepicaea Diels
- Newbouldia Seem. ex Bureau
- Nyctocalos Teijsm. & Binn.
- Ophiocolea H.Perrier
- Oroxylum Vent.
- Pajanelia DC.
- Pandorea (Endl.) Spach
- Paragonia Bureau
- Paratecoma Kuhlm.
- Parmentiera DC.
- Pauldopia Steenis
- Perianthomega Bureau ex Baill.
- Periarrabidaea A.Samp.
- Perichlaena Baill.
- Phyllarthron DC.
- Piriadacus Pichon
- Pithecoctenium Mart. ex Meisn.
- Pleonotoma Miers
- Podranea Sprague
- Pseudocatalpa A.H.Gentry
- Pyrostegia C.Presl
- Radermachera Zoll. & Moritzi
- Rhigozum Burch.
- Rhodocolea Baill.
- Romeroa Dugand
- Roseodendron Miranda
- Santisukia Brummitt
- Sparattosperma Mart. ex Meisn.
- Spathicalyx J.C.Gomes
- Spathodea P.Beauv.
- Sphingiphila A.H.Gentry
- Spirotecoma Baill. ex Dalla Torre & Harms
- Stereospermum Cham.
- Stizophyllum Miers
- Tabebuia Gomes ex DC.
- Tanaecium Sw.
- Tecoma Juss.
- Tecomanthe Baill.
- Tecomella Seem.
- Tourrettia Foug.
- Tynanthus Miers
- Xylophragma Sprague
- Zeyheria Mart.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. картку арганізму).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бигнониацеи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Цвелёв Н. Н. Семейство Бигнониевые (Bignoniaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. и ред. тома А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5 (2). Цветковые растения. Двудольные. — С. 427—431. — 511 с. — 300 000 экз.