Біф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Біф (ад англ.: beef — бык (ялавічына), у пераносным сэнсе скарга, незадаволенасць) — варожасць паміж прадстаўнікамі хіп-хоп культуры[1].

Біфы, іх адметнасці і негалосныя правілы паводзін складаюць важную частку хіп-хоп культуры. Найбольш вядомымі з’яўляюцца біфы паміж рэперамі. Аднак такія канфлікты здараюцца і паміж іншымі носьбітамі хіп-хоп культуры: дыджэямі, бі-боямі, райтарамі. Прычынамі біфаў зазвычай робяцца закіды ў плагіяце, прэтэнзіі на лідарства ў жанры (неабгрунтаваныя, на думку апанента), творчыя супярэчнасці, якія нельга залагодзіць, прыналежнасць да канкурэнтных рэкард-лэйблаў і нават абразлівыя выказванні.

На практыцы канфлікты праяўляюцца ў адмыслова запісаных трэках (традыцыйна званых дысамі) і інтэрв’ю, радзей — у бойках і перастрэлках, якія калі-нікалі сканчаюцца забойствамі.

Найбольшую вядомасць сярод біфаў атрымала так званая «вайна узбярэжжаў», якая забрала з жыцця Тупака Шакура і Notorious B.I.G. у 1990-х, і шматлікія біфы 50 Cent у 2000-х.

На беларускай глебе[правіць | правіць зыходнік]

Сучасныя слоўнікі беларускай мовы паняцце «біф» не фіксуюць, аднак у інтэрнэт-выданнях яно сустракаецца[1][2].

Пашыранасць біфаў як з’явы ў беларускай хіп-хоп культуры не даследвалася. Першыя спробы біфаў у беларускамоўным рэпе звязаны з прэтэнзіямі Амбасадара Кроў да Аляксандра Памідорава[3], што вылілася ў дыс «Агародніна/OFF» (2007), але зваротнай пубічнай рэакцыі не адбылося.

Вузкасць абсягу беларускамоўнай хіп-хоп культуры стварае спецыфічную атмасферу: выклік рэперу можа кінуць бард (Сяргей Башлыкевіч — Вожыку, 2015)[4]; паэт выкарыстоўвае механізмы разгортвання біфу для выяўлення незадаволенасці іншымі вершапісцамі (Мікіта Найдзёнаў з яго выклікам да Антона Рудака, Віталя Рыжкова, Уладзя Лянкевіча, 2016)[5][6]; пераўвасоблены ў рэпера паэт стварае дыс на барда (Angst на Сяргея Башлыкевіча, 2017)[7]. Пры гэтым сур’ёзнасць намераў названых пачынальнікаў біфаў не з’яўяецца відавочнай, а рэакцыя апанетаў накіроўваецца на тое, каб загасіць меркаваную варажнечу ў зародку.

Зноскі