Мікіта Найдзёнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікіта Найдзёнаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 ліпеня 1990(1990-07-12) (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, музыкант, радыёвядучы
Гады творчасці 2007 — цяп. час
Жанр паэзія
Мова твораў беларуская
Дэбют 2007 год («Дні беларускай і шведскай паэзіі» ў Пінску)
Узнагароды

Мікі́та Найдзё́наў (нар. 1990, Пінск, Брэсцкая вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі паэт і музыка.

Фронтмен гурту Hurma, вядучы радыёшоў «Бульбагіт» на Мінскай хвалі і аўтар шэрагу песень розных артыстаў. Аўтар песень для ўласных музычных праектаў і для іншых выканаўцаў. У 2007 годзе стаў пераможцам Адкрытага моладзевага конкурсу «Дні беларускай і шведскай паэзіі» ў Пінску (Брэсцкая вобласць). У 2015 — уладальнік прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў». У 2015 годзе выдаў зборнік 60 вершаў «Развітанцы».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і рускага, але гадаваўся бяз бацькі. Пазней, у снежні 2016 года прысвяціў песню «Люк, я твой тата» адсутнасці бацькі ў сваім выхаванні[1]. Навучаўся ў школе № 14 Пінска (Брэсцкая вобласць)[2]. У дзяцінстве маці аддала Мікіту Найдзёнава ў музычную школу № 2 на гітару[3]. У 2007 годзе перамог на «Днях беларускай і шведскай паэзіі» ў Пінску і ў якасці ўзнагароды падарожнічаў у Швецыю. У 2008 годзе паступіў у Інстытут журналістыкі БДУ, які скончыў у 2013 годзе[4]. У 19 гадоў пачаў пісаць на беларускай і слухаць песні па-беларуску, бо зацікавіўся беларускай літаратурай[3]. Пазней у красавіку 2017 года Мікіта Найдзёнаў адзначаў: «З Някляева практычна для мяне пачыналася беларуская паэзія, ды і беларускае слова наогул»[5]. У 2013 годзе паступіў у магістратуру БДУ. У 2014 годзе ўладкаваўся вядоўцам на Радыё «Беларусь». Адначасна быў лідарам музычнага гурта «Хурма»[4]. Назву гурта ўтварылі ад скароту імёнаў першых удзельнікаў — Харытон, Уладзімір, Раман, Мікіта і Андрэй[6]. У 2015 годзе паступіў у аспірантуру БДУ[6].

2 сакавіка 2018 года адзначыў: «Апошнія некалькі гадоў жыву фактычна тым, што працую сонграйтэрам для розных артыстаў. Магу нават сказаць, што паволі беларусізую нашу эстраду»[7]. Адначасна працаваў вядоўцам перадачы «Бульбагіт» на радыё «Мінская хваля»[8].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 16 гадоў пачаў пісаць песні і выступіў гітарыстам з гуртам «Чубіньё» на Дні моладзі ў Пінску[3]. У 2007 годзе 17-гадовым юнаком перамог на «Днях беларускай і шведскай паэзіі», якія ладзіліся ў Пінску[4]. 15 верасня 2013 года выступіў з акустычнай праграмай «Упасці» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з нагоды Дня горада[9]. 12 ліпеня 2013 года ў перадачы «Наша раніца» на «Агульнанацыянальным тэлебачанні» паведаміў, што адну з яго песняў сталі ставіць на 20 радыёстанцыях Расіі, а таксама на адной радыёстанцыі Чыкага ў ЗША[10]. У 2013 годзе яго музычны гурт «Хурма» атрымаў галоўную ўзнагароду фестывалю «Такія пернікі» і перамог на «Песні года», якую ладзіць «Агульнанацыянальнае тэлебачанне», у намінацыі «Беларускамоўны хіт». 3 снежня 2013 года гурт «Хурма» стаў пераможцам 1-га туру відэачарту «Тузіна гітоў» з кліпам «Давай на раз, два, тры»[11].

У студзені 2014 года ўпершыню размясціў цыкл вершаў у часопісе «Маладосць»[4]. 14 лютага 2014 года абнародаваў свае вершы ў газеце «Літаратура і мастацтва»[12]. 24 лютага 2014 года чэмпіёнка 14-га Сусветнага чэмпіянату па вакале Дыяна Громава прадставіла 1-ю беларускамоўную песню «Адкажы» на верш Найдзёнава[13]. 28 мая 2014 года ў клубе «Піраты» прадставіў сваю песню «Птушка» ў складзе гурта «Хурма»[14]. 28 мая 2014 года спявак Зміцер Нікановіч прадставіў у 16-м аўдыёчарце «Тузіна гітоў» песню «Ніколі», якую напісаў Найдзёнаў[15]. Пагатоў, Нікановіч перамог з гэтай песняй у 17-м аўдыёчарце «Тузіна гітоў»[16]. 6 жніўня 2014 года гурт «Хурма» прадставіў відэакліп на песню «Хопіць ламаць камедыю», якой Мікіта Найдзёнаў зняўся са спявачкай Верай Зверавай. Пастаўношчыкам кліпу выступіў Рыгор Пасрэднік[17]. У лістападзе 2014 года дэбютная нізка вершаў выйшла ў часопісе «Дзеяслоў»[18]. У лютым 2015 года выдаў другі цыкл вершаў у часопісе «Маладосць»[6].

9 лютага 2015 года 24-гадовым маладзёнам атрымаў прэмію «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за вершы ў часопісе «Дзеяслоў». Пры ўручэнні ўзнагароду адзначыў: «Больш за ўсё ў мяне стаіць пытанне на тэму кахання. Гэтым я натхняюся»[19]. 19 сакавіка 2015 года прадставіў альбом «Рэпіт» з гуртам «Хурма» ў мінскім клубе «Джэк»[20]. 16 мая 2015 года выступіў на 15-м фестывалі «Маладзечна» ў якасці лідара гурта «Хурма». Увечары адыграў з гуртам у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску. Цягам больш як гадавой падрыхтоўкі гурт запісаў 9 з 10 песняў да альбому «Рэпіт», 8 з якіх былі новымі. За папярэднія 3 гады ў гурце «Хурма» змянілася больш за 10 музыкантаў. У склад гурта ўваходзілі басіст Максім Ганціеўскі, бубнач Зміцер Рынейскі, спявак Аляксей Куляшоў і нязменны гітарыст Яўген Кунічкін. Асноўную частку вершаў Найдзёнаў запісваў на тэлефон у Мінскім метро[3]. 22 чэрвеня 2015 года Дзмітрый Нікановіч прадставіў у відэачарце «Тузіна гітоў» кліп на песню «Ключы», якую напісаў Найдзёнаў[21]. У ліпені 2015 года абнародаваў у часопісе «Дзеяслоў» чарговую цыкл вершаў[22]. 19 кастрычніка 2015 года анансаваў выхад музычнага альбому «Рэпіт» гурта «Хурма» ў перадачы «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1»[23]. 27 лістапада 2015 года ў складзе гурта «Хурма» прадставіў альбом «Рэпіт» у сталічнай «Пляцоўцы хол»[24].

Увосень 2015 года выдаў зборнік 60 вершаў «Развітанцы», большасць старонак якога прысвяціў каханню. У рыфмах прыбягаў да складаных, скразных сугуччаў, а таксама шырока карыстаўся алюзіямі і метафарамі[25]. У студзені 2016 года змясціў цыкл вершаў у часопісе «Маладосць»[26]. 23 сакавіка 2016 года на верш Найдзёнава «За табой» Вольга Сацюк і Зміцер Нікановіч выканалі кавер італьянскай песні Эраса Рамацоці і Шэр «Больш чым можаш» (італ. «Più Che Puoi»). Мікіта Найдзёнаў напісаў верш для конкурсу «Заспявай 3.0» у намінацыі «Беларускі пераклад»[27]. У маі 2016 года паведаміў: "рыхтуем новую песню на верш з «Развітанцаў», на якую будзем здымаць прыгожы кліп. Пра саму кнігу «Развітанцы» Недаверкаў адзначыў: «тут тое самае яркае і саспелае, што са мной адбывалася цягам 3-х гадоў, ранейшага няма. А наконт вокладкі — гэта буцінанка, зробленая Надзеяй Букай. Называецца „Не губляйце галавы“. Калі шчыра, то і цюльпаны, якія „не схаваю ў кватэры“, і танцы, і развітанне — усё ў гэтым вобразе». Урэшце паэт анансаваў: «Хутка можна будзе набыць электронную і аўдыёверсію зборніка ва ўсіх найбуйнейшых інтэрнэт-крамах і праз сайт kniharnia.by»[28]. 26 верасня 2016 года фонд «Вяртанне» і партал «Тузін гітоў» абралі Мікіту Найдзёнава пераможцам конкурсу «Заспявай 3.0» у намінацыі «Замежны пераклад» за кавер гіта Эраса Рамацоці[29]. 6 снежня 2016 года выйшаў відэакліп на песню «Люк, я твой тата», якую Найдзёнаў прысвяціў адсутнасці бацькі ў сваім гадаванні. Галоўную ролю ў кліпе рэжысёра Арцёма Лобача выканаў магілёўскі хлопчык Іван Клімовіч[1].

На чэрвень 2018 года напісаў 20 песняў. 12 чэрвеня 2018 года згадаў: «Са мной упершыню заспявалі па-беларуску Юзары, „Лайтсаўнд“, „Нутэкі“, Аляксей Грос. „Наві“ спявалі мой беларускі пераклад песні „1944“ Джамалы. Зараз гурт „Без Білета“ рыхтуе кавер на Эда Шырана ў маім перакладзе»[8]. 16 лютага 2019 года ў Вілейцы адбыўся «Спеўны сход», падчас якога ансамбль «Адэліта» мясцовай школы мастацтваў выканаў песні англійскага гурта «Бітлз» у перакладзе на беларускую Мікіты Найдзёнава[30]. Агулам Найдзёнаў пераклаў 16 песняў «Бітлз»[31]. 24 сакавіка 2019 года выступіў са сваімі вершамі ў грамадскай залы сабора Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (ЗША) з нагоды святкавання Дня Волі[32]. 11 жніўня 2019 года на 4-м «А-фэсце» ў Лошыцкім парку Мінска прадставіў музычную віктарыну «Сам-Шазам» па адгадванні мелодыі на падставе яе ўрыўку[33]. 28 лютага 2020 года дуэт «Вел» выканаў на беларускім адборы на «Еўрабачанне» песню «Да відна», якую напісаў Найдзёнаў[34]. З гэтай песняй «Вел» перамог на нацыяльным адборы[35].

У маі 2020 года Ганна Шаркунова і Зміцер Вайцюшкевіч заспявалі кавер на песню Лэдзі Гагі і Брэдлі Купера «Плыткі» (анг. «Shаllоw»). Тэкст для каверу напісаў Найдзёнаў[36]. 14 студзеня 2021 года Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў кліп на песню «Неверагоднасць», верш якой напісаў Найдзёнаў[37].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

16 мая 2016 года паэт Андрэй Хадановіч у якасці журы конкурсу «Заспявай 3.0» выказаў захапленне песняй «За табой», напісанай Найдзёнавым: «у аўтара перакладу Мікіты Найдзёнава з калегамі выйшаў шыкоўны прадукт — хоць зараз запускай на беларускую эстраду і ўсе айчынныя тэлеканалы»[38]. 25 мая кіраўнік фонду «Вяртанне» Павел Бераговіч таксама пагадзіўся: «Канечне, цяжка змагацца ў намінацыі „Замежны пераклад“ з амаль бездакорным трыа Дзмітрыя Нікановіча, Вольгі Сацюк і Мікіты Найдзёнава»[39].

Кніга[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Шчымлівая гісторыя ад Мікіты Найдзёнава. Партал «Тузін гітоў» (24 жніўня 2017). Праверана 21 студзеня 2021.
  2. Мікіта Найдзёнаў Мая Радзіма. «Маладзечанскае тэлебачанне» (28 студзеня 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Марыя Войцік. На лініі кахання: інтэлегентны рок // Літаратура і мастацтва : газета. — 17 красавіка 2015. — № 15 (4815). — С. 15. — ISSN 0024-4686.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Мікіта Найдзёнаў. А варыянт заўжды адзіны, калі ў радок кладуцца ямбы // Маладосць : часопіс. — Студзень 2014. — № 1 (722). — С. 13—15. — ISSN 0131-2308.
  5. Мікіта Найдзёнаў: з Някляева для мяне пачыналася беларуская паэзія. Газета «Новы час» (13 красавіка 2017). Праверана 21 студзеня 2021.
  6. 6,0 6,1 6,2 Мікіта Найдзёнаў. Бліжэй да раніцы // Маладосць. — Люты 2015. — № 2 (735). — С. 27-29.
  7. Давыдзенка 7 маладых паэтаў і паэтак Беларусі. Інтэрнэт-часопіс «34mag» (2 сакавіка 2018). Праверана 21 студзеня 2021.
  8. 8,0 8,1 Марта Мартынюк Мікіта Найдзёнаў: «Баюся пераўтварыцца ў машыну па напісанні песень». Партал «Нататнік» (12 чэрвеня 2018). Праверана 21 студзеня 2021.
  9. Таццяна Шымук. Адсвяткуем Дзень горада ў Мастацкім // Літаратура і мастацтва : газета. — 13 верасня 2013. — № 36 (4734). — С. 2. — ISSN 0024-4686.
  10. «Хурма» на АНТ. Гурт «Хурма» (12 ліпеня 2013). Праверана 21 студзеня 2021.
  11. «Сам галасую за сябе і раю іншым». «Тузін гітоў» (3 снежня 2013). Праверана 21 студзеня 2021.
  12. Мікіта Найдзёнаў. Марока // Літаратура і мастацтва. — 14 лютага 2014. — № 7 (4756). — С. 4.
  13. Беларускамоўны дэбют Дыяны Громавай. «Тузін гітоў» (24 лютага 2014). Праверана 21 студзеня 2021.
  14. «Хурма» на АНТ: «Гэта жарт, а не пратэст». «Тузін гітоў» (6 мая 2014). Праверана 21 студзеня 2021.
  15. Дзмітрый Нікановіч. Мова трэндова. «Тузін гітоў» (28 мая 2014). Праверана 21 студзеня 2021.
  16. Пераможцу «Тузіна гітоў» Дзмітрыя Нікановіча ўпадабаў Канстанцін Меладзэ. «Тузін гітоў» (30 чэрвеня 2014). Праверана 21 студзеня 2021.
  17. «Хурма» зняла «таннае амерыканскае порна». «Тузін гітоў» (6 жніўня 2014). Праверана 21 студзеня 2021.
  18. Мікіта Найдзёнаў. Гэтага не зразумее ніхто апроч // Дзеяслоў : часопіс. — Лістапад-снежань 2014. — № 6 (73). — С. 173—178.
  19. Сяргей Сацюк Лаўрэат «Залатога апострафа» Мікіта Найдзёнаў: Калі ты пішаш — гэта праўда — ты не можаш не пісаць. БелаПАН (10 лютага 2015). Праверана 21 студзеня 2021.
  20. Ганна Грыбцова Гурт «Хурма» змяніў вобраз. «Тузін гітоў» (17 сакавіка 2015). Праверана 21 студзеня 2021.
  21. Гісторыя правінцыйнага рамантыка ад Дзмітрыя Нікановіча. «Тузін гітоў» (22 чэрвеня 2015). Праверана 21 студзеня 2021.
  22. Мікіта Найдзёнаў. Не яго дзен // Дзеяслоў. — Ліпень-жнівень 2015. — № 4 (77). — С. 92-105.
  23. «Добрай раніцы, Беларусь!». Гурт «Хурма». Гурт «Хурма» (19 кастрычніка 2015). Праверана 21 студзеня 2021.
  24. Мікалай Янкойць «Адразутак» лідара «Хурмы»: Ядвіга Паплаўская, Гвен Стэфані і Ксенія Сітнік. Секс не прапаноўваць. Партал «Куку» (27 лістапада 2015). Праверана 21 студзеня 2021.
  25. Мікіта Найдзёнаў. Развітанцы: Вершы. Саюз беларускіх пісьменнікаў (21 студзеня 2016). Праверана 21 студзеня 2021.
  26. Мікіта Найдзёнаў. Салёныя сны // Маладосць. — Студзень 2016. — № 1 (746). — С. 44-53.
  27. Мікіта Недаверкаў Мікіта Найдзёнаў, Вольга Сацюк і Дзіма Нікановіч выканалі гіт Эраса Рамацоці па-беларуску. Газета «Наша ніва» (23 сакавіка 2016). Праверана 21 студзеня 2021.
  28. Выбітныя // Маладосць. — май 2016. — № 5 (750). — С. 4-10.
  29. Названыя пераможцы «Заспявай 3.0». Фонд «Вяртанне» (26 верасня 2016). Праверана 21 студзеня 2021.
  30. Іван Мікалаеў, партал «Млын» У Вялейцы гіты «Бітлз» прагучалі па-беларуску. Прэс-цэнтр «Хартыя’97» (17 лютага 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
  31. Наталля Казей «Бітлз па-беларуску»: гіты легендарнага брытанскага гурта загучалі на матчынай мове. «Агульнанацыянальнае тэлебачанне» (23 лютага 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
  32. Імпрэза да Дня Волі 2019. Беларуска-амерыканскае задзіночанне (20 сакавіка 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
  33. Вікторыя Целяшук На А-фэсце ў Мінску зладзілі модны паказ і накармілі ўсіх мясам і музыкай. Газета «Звязда» (12 жніўня 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
  34. Вікторыя Целяшук Дванаццаць на адну: хто прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні—2020». Газета «Звязда» (26 жніўня 2019). Праверана 21 студзеня 2021.
  35. Яўгенія Шыцько. «ЛіМ»-люстэрка // Літаратура і мастацтва. — 6 сакавіка 2020. — № 9 (5065). — С. 3.
  36. Надзея Кудрэйка. Ганна Шаркунова: «Калі мяне называюць эстрадай, я крыўджуся» // Культура : газета. — 16 мая 2020. — № 20 (1459).
  37. Гераіня жаночага маршу пратэсту знялася ў кліпе «Неверагоднасць» да песні Вайцюшкевіча. Радыё «Свабода» (14 студзеня 2021). Праверана 21 студзеня 2021.
  38. Андрэй Хадановіч «Кантакт музыкі з паэзіяй адбыўся». «Тузін гітоў» (16 мая 2016). Праверана 21 студзеня 2021.
  39. Павел Бераговіч «Інтанаванне перадусім». «Тузін гітоў» (25 мая 2016). Праверана 21 студзеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]