Віталь Рыжкоў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Angst)
| Віталь Рыжкоў | |
|---|---|
| Віталь Рыжкоў у красавіку 2025 года. | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 28 красавіка 1986 (39 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
| Мова твораў | беларуская |
| Прэміі |
Залаты апостраф (2008) Залаты апостраф (2015) |
Віталь Рыжкоў (нар. 28 красавіка 1986, Магілёў) — беларускі паэт, перакладчык.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар кнігі вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы» (2010). Перавыдавалася ў калекцыі «Профілі» ва ўкраінскім выдавецтве «Крок» (Цярнопаль) у 2014 годзе.
Вершы перакладзеныя на англійскую, украінскую, рускую, польскую, чэшскую, шведскую, нямецкую, італьянскую, літоўскую, грузінскую і грэцкую мовы.
Песні на вершы і пераклады тэкстаў выконвалі Ганна Хітрык, гурты Глюкі, Nizkiz, BarRokka, Zatoczka, Пані Хіда і іншыя.
Мае ўласны музычны рэп-праект Angst, удзельнічае ў гурце Belaroots.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча (2011) за найлепшую дэбютную кнігу
- Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у 2008-м і ў 2015 гадах.
- Фіналіст конкурсу беларускага ПЭН-цэнтра да стагоддзя газеты «Наша Ніва» (Мінск, 2007)
- Фіналіст конкурсу імя Карласа Шэрмана (Мінск, 2009)
- Фіналіст конкурсу фестываля «Пластылінавы бусел» (2005)
- Пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзверы, замкнёныя на ключы (Мінск, Логвінаў, 2010)
- Дзверы, замкнёныя на ключы (выпраўленае і дапоўненае) (Цярнопаль, Крок, 2014)
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Проза
[правіць | правіць зыходнік]- Эдгар Алан По, «Вільям Вільсан» — апавяданне, пер. з англійскай, (зборнік «Маска Чырвонае Смерці», Мінск: Кнігазбор, 2011)
- Віктар Марціновіч, «Сфагнум»— раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2013)
- Міхаіл Валодзін, «Наш стары добры Вавілон», — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2015)
- Віктар Марціновіч, «Возера Радасці» — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2016)
- Віктар Марціновіч, «Рэвалюцыя» — раман, пер. з рускай, (Мінск: Кнігазбор, 2020)
Паэзія
[правіць | правіць зыходнік]- Тэйлар Мэлі — вершы пер. з англійскай, «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
- Майкл Сэлінджэр — вершы пер. з англійскай, Дзверы, замкнёныя на ключы" (Мінск, Логвінаў, 2010)
- Уістан Х’ю Одэн — вершы пер. з англійскай, «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
- Георгій Нахуцрышвілі — вершы, пер. з грузінскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
- Рышард Крыніцкі — вершы пер. з польскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010)
- Рычард Бротыган — вершы пер. з англійскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Тэрнопаль, Крок, 2014)
- Сяргій Жадан — вершы пер. з украінскай: «Дзверы, замкнёныя на ключы» (Мінск, Логвінаў, 2010), Выбранае «Украінскія авіялініі» (Тэрнопаль, Крок, 2015)
- Уладзімір Маякоўскі — паэма «Воблака ў штанах» (урывак), «Размова з фініспектарам пра паэзію» пер. з рускай (серыя «Паэты планеты», Выдавец Зміцер Колас, 2019)