Біяцэналогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Біяцэнало́гіянавука пра згуртаванні жывых арганізмаў — біяцэнозы; частка біягеацэналогіі.

Вывучае ўзнікненне, развіццё, структуру, размеркаванне ў прасторы, прадукцыйнасць і дынаміку біяцэнозу, узаемаадносіны паміж рознымі біяцэнозамі і асобнымі іх кампанентамі.

Некаторыя вучоныя лічаць біяцэналогію раздзелам экалогіі і геабатанікі.

Даследаванні па біяцэналогіі ўключаюць мадэліраванне біяцэналагічных працэсаў, маніторынг і прагназаванне.

На развіццё біяцэналогіі вялікі ўплыў зрабілі працы амерыканскага заолага В. Шэлфарда, беларускіх вучоных Г. Г. Вінберга, І. Д. Юркевіча і інш.

На Беларусі даследаванні ў галіне аграбіяцэналогіі праводзяцца ў НДІ аховы раслін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]