Б’ют
Б’ют | |
---|---|
англ. Isle of Bute, гэльск. Eilean Bhòid, Eilean Bhòdach | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 122,17 км² |
Найвышэйшы пункт | 278 м |
Насельніцтва | 7 228 чал. (2003) |
Шчыльнасць насельніцтва | 59,16 чал./км² |
Размяшчэнне | |
55°50′08″ пн. ш. 5°03′23″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Астравы ў заліве Ферт-оф-Клайд |
Акваторыя | Ферт-оф-Клайд |
Краіна | |
Рэгіён | Шатландыя |
Раён | Аргайл і Б’ют |
![]() |
Б’ют (англ.: Isle of Bute, шатл. гэл.: Eilean Bhòid, ці Eilean Bhòdach) — востраў на захадзе Шатландыі, у заліве Ферт-оф-Клайд. У наш час адміністрацыйна адносіцца да вобласці Аргайл і Б’ют, раней разам з іншымі астравамі заліва — Аран, Грэйт-Камбрэй і інш. — утвараў графства Б'ют. Найбуйнейшы горад Б’юта — Ротсей на ўсходнім беразе вострава. Замак Ротсея гістарычна з’яўляўся адным з цэнтраў уладанняў Сцюартаў, каралеўскай дынастыі Шатландыі і Англіі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэльеф вострава Б’ют невысокі, пераважаюць узгоркі (вышынёй да 278 м, вяршыня Уіндзі-Хіл) і ўрадлівыя прыбярэжныя нізіны. Вузкі праліў Кайл-оф-Б'ют аддзяляе паўночную частку вострава ад паўвострава Коўал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Б’юта даволі рана была заселена скотамі, перасяленцамі з Ірландыі і ўвайшла ў склад гэльскага каралеўства Дал Рыяда. У 843 годзе Дал Рыяда аб’ядналася з Каралеўствам піктаў, утварыўшы Шатландскую дзяржаву. У той жа час на тэрыторыю заходняга ўзбярэжжа пранікаюць нарвежскія вікінгі. У сярэдзіне XII ст. Б’ют увайшоў у склад гэльскага Каралеўства Астравоў на чале з Сомерледам. Каля 1200 г. Б’ют захопліваюць Сцюарты, англа-шатландскі род, асноўныя ўладанні якога знаходзіліся ў Клайдсайдзе. Пасля таго, як Роберт Сцюарт стаў у 1371 годзе каралём Шатландыі, Б’ют увайшоў у склад каралеўскага дамена.
З 1398 года спадчыннік караля Шатландыі стаў насіць тытул герцага Ротсея, у гонар галоўнага замка Сцюартаў на Б’юце. Гэты тытул дагэтуль выкарыстоўваецца спадчыннікам прастола Вялікабрытаніі прынцам Уэльскім. У наш час каралі не маюць земляў на Б’юце. У 1703 годзе тытул графаў (з 1796 года маркізаў) Б’юта атрымалі прадстаўнікі адной з малодшых галін дому Сцюартаў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |