Барыс Віктаравіч Платонаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Б. В. Платонаў)
Jump to navigation Jump to search
Барыс Платонаў
Барыс Віктаравіч Платонаў.JPG
Імя пры нараджэнні: Барыс Віктаравіч Платонаў
Дата нараджэння: 24 ліпеня (6 жніўня) 1903
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 лютага 1967(1967-02-15) (63 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Жонка: Ірына Фларыянаўна Ждановіч
Адукацыя:
Прафесія: акцёр
Гады актыўнасці: 1922—1967
Тэатр: БалДАДТ імя Я. Купалы
Узнагароды: Народны артыст СССР— 1948 Сталінская прэмія — 1948 Сталінская прэмія — 1952
Ордэн Леніна  — 1955 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1940 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1948
IMDb: nm3880081
Commons-logo.svg Барыс Платонаў на Вікісховішчы

Барыс Віктаравіч Платонаў (24 ліпеня (6 жніўня) 1903, Мінск — 15 лютага 1967, Мінск) — беларускі акцёр, тэатральны педагог, народны артыст Беларусі (1946), Народны артыст СССР (1948).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

З 1920 працаваў у тэатральным калектыве пры «Беларускай хатцы», у Тэатры рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы (у 1961-63 мастацкі кіраўнік). З 1965 загадчык кафедры ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 5-6-га скліканняў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр шырокага творчага дыяпазону, вялікага сцэнічнага абаяння, выдатны майстар пераўвасаблення. Спалучаў тонкі псіхалагічны малюнак ролі з вонкавай тэатральнай яркасцю.

Б. В. Платонаў у ролі Эзопа ў спектаклі «Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду. 1957. Грым Платонава пры ўдзеле А. Тонкага

Выконваў ролі герояў, вострасатырыстычныя, характарныя, драматычныя і трагедыйныя. Сярод роляў: Ярыськін («Мяцеж» Фурманава і Паліванава), Агнёў, Рамадан («Фронт», «Крылы» Карняйчук), Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» Маўзона, Дзяржаўная прэмія СССР, 1948), Зёлкін («Хто смяецца апошнім» Крапівы), Туміловіч («Пяюць жаўрукі» Крапівы, Дзяржаўная прэмія СССР, 1952), Быкоўскі («Паўлінка» Купалы), Жадаў («Прыбытковае месца» Астроўскага), Пётр («Апошнія» Горкага), Забелін («Крамлёўскія куранты» Пагодзін), Лявон («Лявоніха на арбіце» Макаёнка), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду) і інш.

Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі («Курган» Я. Купалы і інш.). Зняўся ў фільмах «Кастусь Каліноўскі», «Песня вясны», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца апошнім» і інш. Пра Б. Платонава зняты дакументальны фільм «Думкі і вобразы» (1965).

Індывідуальнасці Б. Платонава былі ўласцівы глыбокі псіхалагізм, шчырасць пачуццяў і гранічная праўда існавання ў прапанаваных абставінах. Яго лепшыя работы ўражвалі філасофскім гучаннем, выяўленнем танчайшых адценняў характараў герояў ва ўсёй іх складанасці і супярэчлівасці[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Марка Беларусі 2003 года. Народны артыст СССР i БССР. Барыс Платонаў (1903—1967). Мастак — Максім Свістуноў.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

  1. Платонов Борис Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларусы. Т. 13. Тэатральнае мастацтва / Р. Б. Смольскі і інш. — Мн., 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабалеўскі А. Уладар дум чалавечых. Творчасць народнага артыста СССР Барыса Платонава, Mінск, 1964.
  • Сабалеўскі А. Барыс Платонаў: Жыццё і творчасць вялікага беларускага артыста. 2-е выд. Mн., 1989.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]