Барыс Уладзіміравіч Нічкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Б. У. Нічкоў)
Барыс Уладзіміравіч Нічкоў
Дата нараджэння 24 верасня 1938(1938-09-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 2018(2018-11-03) (80 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі габаіст, музычны педагог
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Барыс Уладзіміравіч Нічкоў (24 верасня 1938, Свярдлоўск, РСФСР — 3 лістапада 2018) — беларускі музыкант-габаіст, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1983). Доктар мастацтвазнаўства (Расія, 2006).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе Уральскую кансерваторыю ў Свярдлоўску.

У 1960—1966 гадах саліст Дзяржаўнага народнага аркестра Беларусі, аркестраў Беларускага тэлебачання і радыё, Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. З 1967 года выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі, у 1981—1991 гадах (з перапынкам) загадчык кафедры, у 1986—1991 гадах — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 1987 года прафесар. У 1972 годзе праходзіў асістэнтуру-стажыроўку ў Дзяржаўным музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных.

У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 2006 годзе — доктарскую.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.

Памёр 3 лістапада 2018 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго выканальніцкай манеры характэрны прыгажосць гуку, тэхнічная дасканаласць. Арганізатар і мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі (з 1993). Аўтар кнігі «Народныя духавыя інструменты ў музычнай культуры Беларусі» (1981). Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах (1963). Сярод вучняў Л. Каліноўскі, Ю. Лікін, І. Ляшчышын, Л. Мурашка, С. Сяргеенка.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Удастоены звання «Заслужаны артыст Беларускай ССР» (1983), узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2009).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]