Вабанакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вабанакі (абенакі: Wabanaki, літаральна "Ніжнія землі") — канфедэрацыя алганкінскіх народаў на тэрыторыі ўсходняга ўзбярэжжа сучасных ЗША і Канады.

Канфедэрацыя склалася як ваенна-палітычны саюз плямён абенакі, мікмак, малісіт і пасамакуоды. Займала тэрыторыю паўднёва-усходніх правінцый Канады і штата Мэн (ЗША) і была вядома пад назвай Вабанакік. У XVII - XVIII стст. удзельнічала ў войнах паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй, а таксама ў вайне за незалежнасць ЗША. У 1794 г. і 1796 г. асобныя групы усходніх абенакі і пасамакуоды падпісалі сепаратныя дагаворы з садружнасцю Масачусетс. У канцы XVIII ст. паўночная частка канфедэрацыі была занята перасяленцамі-лаялістамі з ЗША і ў 1876 г. трапіла пад нагляд урада Канады. У 1862 г. канфедэрацыя распалася.

Узнавілася ў 1993 г. як грамадская арганізацыя, якая кантралюе ўзаемадносіны паміж індзейскімі народамі ўсходу ЗША і Канады, экалагічны і грамадскі рух.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]