Пенабскот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пенабскот
Panawahpskek
Petaki-penobscot.jpg
Правадыр Вялікі Гром, XIX ст.
Агульная колькасць 3900 (2016 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Canada.svg Канада — 2600

Flag of the United States.svg ЗША — 1300

Мова абенакі
Рэлігія анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы абенакі, пасамакуоды

Пенабскот (саманазва: Panawahpskek), таксама ўсходнія абенакі (англ.: Eastern Abenaki), пентагуэ (фр.: Pentagouets) — алганкінскі народ, карэнныя жыхары ўсходу Канады і ЗША. Агульная колькасць (2016 г.) - 3 900 чал.[1]

Пенабскот склаліся як асобная група індзейцаў у XVI - XVII стст. у выніку аб'яднання шэрагу вандроўных груп абенакі. Уваходзілі ў канфедэрацыю Вабанакі, супрацьстаялі іракезам, асабліва махокам. У канцы XVII - XVIII стст. зблізіліся з пасамакуоды, разам з якімі ўдзельнічалі ў войнах з брытанцамі на баку Францыі, а потым ЗША.

У нашы дні жывуць на тэрыторыі штата Мэн (ЗША), дзе месціцца рэзервацыя Востраў Індзейцаў Пенабскот, а таксама на ўсходзе Канады, дзе прызнаны ў якасці карэннага народа.

Традыцыйныя заняткі — рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва. З канца XX ст. адраджаюцца традыцыйныя рамёствы — пляценне абутку і кошыкаў, выраб музычных інструментаў і каркасных лодак, крытых бярозавай карой. Большасць вернікаў — каталікі і пратэстанты.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]