Перайсці да зместу

Вадамерка сажалкавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадамерка сажалкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gerris lacustris


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103846
NCBI  108914
EOL  613640

Вадамерка сажалкавая[1][2][3] (Gerris lacustris) — від паўцвердакрылых насякомых роду Gerris сямейства Gerridae[4]. Упершыню апісаны ў 1758 годзе шведскім сістэматыкам Карлам Лінеем[5].

Апісанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Драпежнае насякомае каля 15 мм у даўжыню. Цела тонкае, буравата-шэрага адцення. Галава невялікая, з буйнымі вачыма. На канцах ног маюцца адчувальныя валасінкі, якія рэагуюць на рабізну на вадзе. Перасоўваецца па паверхні вады  (руск.), выкарыстоўваючы заднія ногі як рулі; пярэднімі ж нагамі клоп захоплівае памерлых або патрапіўшых у ваду насякомых, якімі сілкуецца. Адчуваючы небяспеку, насякомае здольна хутка адскокваць ад раздражняльніка. Мае крылы[6].

Вадамерка сажалкавая можа сустракацца на вадаёмах з ранняй вясны да восені. Восенню ляцяць на зімоўку; групы зімуючых насякомых можна выявіць у абароненых месцах (напрыклад, у гаспадарчых пабудовах)[6].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная ў Афрыцы, Еўропе і паўночнай Азіі[5]. Засяляе сажалкі, канавы і вадаёмы з павольным цячэннем[7].

Зноскі