Дняпрэц (вадасховішча)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Дняпрэц)
Дняпрэц | |
---|---|
Каардынаты: 54°16′50,38″ пн. ш. 31°06′04,35″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 6 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,98 км² |
Аб'ём | 0,00442 км³ |
Найбольшая глыбіня | 9 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,5 м |
Плошча вадазбору | 59 км² |
Упадаюць | Дняпрэц, ручай Быстры |
Выцякаюць | Дняпрэц |
Год напаўнення | 1979 |
Дняпрэц — вадасховішча ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Дняпрэц, за 7 км ад горада Горкі, каля населеных пунктаў Буды, Кварцяны і Паляшчыцы.
Вадасховішча створана ў 1979 г. у мэтах арашэння. Плошча паверхні 0,98 км². Даўжыня 6 км, найбольшая шырыня 0,3 км,. Найбольшая глыбіня 9 м, сярэдняя 4,5 м. Аб’ём вады 4,42 млн. м³. Плошча вадазбору 59 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года 5 м. Слабапраточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 15,4 млн. м³.
У вадасховішчы водзяцца лешч, шчупак звычайны, язь, лінь, плотка, краснапёрка, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 198. — 522 с. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 154. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дняпрэц Архівавана 1 кастрычніка 2013.