Княжабор’еўскае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Княжабор'еўскае)
Княжабор'еўскае | |
---|---|
Каардынаты: 51°46′39,20″ пн. ш. 29°14′13,80″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Гомельская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 128,6[1] м |
Даўжыня | 4,5 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 1,45 км² |
Аб'ём | 0,00229 км³ |
Найбольшая глыбіня | 4,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,6 м |
Плошча вадазбору | 89 км² |
Упадаюць | рака Млынок |
Выцякаюць | рака Млынок |
Год напаўнення | 1978 |
Княжабор’еўскае — вадасховішча ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі на рацэ Млынок (правы прыток Мытвы), за 5 км на паўднёвы ўсход ад Ельска, за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Княжабор’е, каля пасёлка Палеск.
Вадасховішча створана ў 1978 годзе. Плошча паверхні 1,45 (1,4[2]) км². Даўжыня 4,5 (4,2[2]) км, найбольшая шырыня 0,5 (0,61[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 9,8[2] км. Найбольшая глыбіня 4,3 м, сярэдняя 1,6 м. Плошча вадазбору 89 км². Аб’ём вады ў вадасховішчы 2,29 млн м³. Ваганні ўзроўню вады 2,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 4,42 млн м³. Найбольшая вышыня плаціны 4,3[3] м, даўжыня 0,43[3] км.
У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, лінь, акунь. Зрэдку сустракаецца карась[4].
Зноскі
- ↑ Ліст карты M-35-11. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1988 г. (руск.)
- ↑ а б в г Морфометрические показатели и характерные уровни водохраилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)
- ↑ а б Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 48. — 599 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 365.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 33, 46, 56. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)