Тулава (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Тулава)
Тулава
Каардынаты: 55°12′59,72″ пн. ш. 30°18′19,54″ у. д.HGЯO
Даўжыня 1,9 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,39 км²
Аб'ём 0,00133 км³
Найбольшая глыбіня 12 м
Плошча вадазбору 24,5 км²
Год напаўнення 1983
Тулава (Беларусь)
Тулава
Тулава
Тулава (Віцебская вобласць)
Тулава
Тулава

Ту́лававадасховішча ў Беларусі, у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці каля вёскі Тулава.

Вадасховішча створана ў 1983 годзе ў пойме ракі Віцьба на месцы возера Тулава ў мэтах арашэння зямель і рыбагадоўлі. Плошча паверхні 0,39 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12 м. Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 1,7 м.

У месцах магчымага пераліву вады з вадасховішча ў Віцьбу пабудаваны ахоўныя дамбы агульнай даўжынёй 400 метраў.

На паўночным беразе вадасховішча батанічны заказнік «Тулаўскі»[1].

Зноскі

  1. Код САТО 2212903005

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]