Вадвіч (герб)
Выгляд
Вадвіч | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 1413 |
Заснаванне | 1413 |
«Ва́двіч» (польск.: Wadwicz) — прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 20 родаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і Рэчы Паспалітай. Вядомы з пачатку XV стагоддзя, у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі (1413 год).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шчыт герба вертыкальна падзелены на 2 часткі, дзе змешчаны выявы белай стронгі ў чырвоным полі і чырвонай — у белым. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў.
Роды
[правіць | правіць зыходнік]Адамовічы, Адамкевічы, Адамковічы, Акушковічы, Англіцкія, Анцэвічы, Барэйшы, Боскія, Вадвічы, Вандаловічы, Віруловічы, Воўчакі, Венславовічы, Венслаўскія, Камянецкія, Ладзяты, Лойбы, Мантыгірдавічы, Манкерскія, Матыашэвічы, Монгірды, Менжыкі, Надажынскія, Нарушэвічы, Рашкевічы, Роскі, Станкевічы, Станкоўскія.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Вадвіч» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Пазднякоў В. «Вадвіч» // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 366. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.