Вадзім Іосіфавіч Шадыра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вадзім Іосіфавіч Шадыра
Дата нараджэння 1 сакавіка 1947(1947-03-01) (72 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці археолаг
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2003)
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Г. В. Штыхаў

Вадзім Іосіфавіч Шадыра (нар. 1 сакавіка 1947, Горад Пячора, Комі АССР, РСФСР (цяпер Рэспубліка Комі, Расія)) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1981), дацэнт (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1972 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1965 па 1967 гг. працаваў слесарам-зборшчыкам радыёапаратуры на прыборабудаўнічым заводзе ў Маладзечне. У 19681972 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у Мінскім абласным краязнаўчым музеі, а з 1973 па 1974 гг. старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. З 1974 да 1992 гг. старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. У 19761979 гг. навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларускай ССР. У 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Племена днепро-двинской культуры Белорусского Подвинья (VIII—V вв. до н.э. — IV в. н.э.)» (навук. кіраўнік — Г. В. Штыхаў). З 1992 г. загадчык аддзелам археалогіі жалезнага веку, а з 2006 г. — загадчык сектара археалогіі эпохі бронзы і жалеза Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2003 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Белорусское Подвинье в эпоху железа и раннего средневековья», якая не была зацверджана Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі.

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні помнікаў жалезнага веку і ранняга сярэднявечча басейна р. Зах. Дзвіна і Верхняга Падняпроўя на тэрыторыі Беларусі.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускае Падзвінне: І тысячагоддзе н.э. / В. І. Шадыра; НАН Беларусі, Інстытут гісторыі; [Навук. рэд. Г. В. Штыхаў]. — Мн.: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2006. — 148, [1] с. — ISBN 985-6769-14-0.
  • Ранний железный век северной Белоруссии / В. И. Шадыро; АН Белорусской ССР, Ин-т истории; Под ред. А. Г. Митрофанова. — М.: Наука и техника, 1985. — 123, [3] с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шадыра Вадзiм Iосiфaвiч біяграфія на сайце Інстытута гісторыі НАН Беларусі
  • Зайкоўскі, Э. М. Шадыра Вадзім Іосіфавіч / Э. М. Зайкоўскі // Археалогія Беларусі: Энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 461, [1] с. — С. 413. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Шадыра Вадзiм Iосiфaвiч // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 649 — 650. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Шадыра Вадзiм Iосiфaвiч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — Мн.: БелЭн, 2003. — 509, [1] с. — С. 359. — ISBN 985-11-0279-2.
  • Шадыра Вадзiм Iосiфaвiч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6: У 2 кн. Кн. 2: Усвея — Яшын. Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 612, [1] с. — С. 190. — ISBN 985-11-0276-8.
  • Шадыро Вадим Иосифович // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929―2008: биобиблиографический справочник / [Г. В. Корзенко и др.; редакционный совет: А. А. Коваленя (председатель) и др.]; НАН Беларуси, Институт истории. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — 421, [2] с. — С. 346 — 347. — ISBN 978-985-08-0855-4.
  • Шадыро Вадим Иосифович // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко; НАН Беларуси, Ин-т истории. — Мн.: Белорусская наука, 2007. — 469, [1] с. — С. 429—430. — ISBN 978-985-08-0855-4.