Вадзім Віктаравіч Дзямідчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Віктаравіч Дзямідчык
Дата нараджэння 1972
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Вадзім Віктаравіч Дзямідчык (нар. 1972, г. Мінск) — беларускі вучоны, спецыяліст у галіне клетачнай біялогіі, біяфізікі, біяінжынерыі і фізіялогіі раслін. Доктар біялагічных навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік біяфака 1994 года, скончыў у 1997 годзе аспірантуру БДУ, ­у 1998 годзе абараніў кандыдацкую, ­а ў 2011 годзе — доктарскую дысертацыю (яна была прызнана найлепшай па прыродазнаўчых навуках па ацэнцы ВАК Беларусі).

У 1997 годзе пасля завяршэння аспірантуры пачаў кар’еру ў якасці выкладчыка БДУ. У перыяд з 2000 па 2011 год працаваў навуковым супрацоўнікам Універсітэта Кембрыджа, а затым лектарам і кіраўніком другога года навучання ва Універсітэце Эсекса. З 2011 года — загад­чык кафедры клетачнай біялогіі і біяінжынерыі раслін біялагічнага факультэта БДУ.

У 2011 годзе быў абраны асацыяваным членам Брытанскай акадэміі вышэйшай адукацыі[1].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

За час працоўнай дзейнасці кіраваў больш як 40 навуковымі праектамі ў Беларусі, Вялікабрытаніі і Расійскай Федэрацыі, а таксама з’яўляўся навуковым кіраўніком больш чым 60 студэнтаў і аспірантаў.

Аўтар каля 300 навуковых прац, уключаючы артыкулы ў Nature, Plant Cell і Annual Reviews of Plant Biology, манаграфій у выдавецтве Springer. Па сістэме Google Scholar колькасць цытаванняў аўтара складае 6272. З’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі шэрагу міжнародных навуковых часопісаў, сакратаром экспертнага савета № 34 (фізіка-хімічная біялогія) ВАК ­Беларусі. Узначальвае навукова-тэхнічную секцыю экспертнага савета № 1 па прыродазнаўчых навуках ДКНТ Беларусі[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]