Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі
Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі ням.: Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine | |
---|---|
Гады існавання | 1867—1918 |
Краіна | Аўстра-Венгрыя |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі |
Тып | Ваенна-марскія сілы |
Удзел у | Першая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Міклаш Хорці |
Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі з'яўляліся адным з відаў узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі.
Афіцыйнай назвай на нямецкай мове было Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine (ням.: Імператарскія і Каралеўскія Ваенна-марскія сілы) або скарочана - K.u.K. Kriegsmarine.
У літаратуры сустракаецца назва — Марскія сілы Аўстра-Венгрыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да стварэння ў 1867 годзе двуадзінай манархіі існавалі як Ваенна-марскія сілы Аўстрыйскай Імперыі і гэтак прымалі ўдзел у Аўстра-Прускай вайне 1866 года.
Марскія сілы Узброеных сіл Аўстра-Венгрыі, адной з галоўных еўрапейскіх дзяржаў, на 1891 год, складаліся з [1]:
- 11 панцырных судоў;
- 16 мінаносцаў;
- 53 тарпедныя лодкі.
Усяго з іншымі 98 судоў, умяшчальнасцю 100 150 тон, з 605 гарматамі і экіпажам ў 6 672 чалавекі.
- Дапаможных судоў 142, умяшчальнасцю 50 034 тоны, з 199 гарматамі і 5 225 чалавек.
Перад Першай сусветнай вайной аўстра-венгерскі флот складаўся з двух эскадраў. Таксама Аўстра-Венгрыя мела рачную Дунайскую флатылію. Флатылія складалася з манітораў, вартавых караблёў і дапаможных судоў, зведзеных у дывізіёны і групы. База яе да вайны знаходзілася ў горадзе Будапешт.
Дунайская флатылія Аўстра-Венгрыі прымала дзейсны ўдзел у Першай сусветнай вайне. Таксама лічыцца, што адзін з яе караблёў зрабіў першыя стрэлы ў гэтай вайне.
Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі спынілі сваё існаванне ў 1918 годзе, пасля паражэння Аўстра-Венгрыі ў Першай сусветнай вайне і далейшага за тым распаду дзяржавы, і страты Аўстрыяй і Венгрыяй выхаду да мора.
Базы ВМС Аўстра-Венгрыі
[правіць | правіць зыходнік]Сцягі караблёў і судоў ВМС Аўстра-Венгрыі
[правіць | правіць зыходнік]-
Сцяг караблёў і судоў ВМС Аўстрыі 1786—1915.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі на Вікісховішчы |
Званні
[правіць | правіць зыходнік]- Грос-адмірал (Großadmiral)
- Адмірал (Admiral)
- Віцэ-адмірал (Vizeadmiral)
- Контр-адмірал (Konteradmiral)
- Капітан лінкара(Linienschiffskapitän)
- Капітан фрэгата (Fregattenkapitän)
- Капітан карвета (Korvettenkapitän)
- Лейтэнант лінкара (Linienschiffsleutnant)
- Лейтэнант фрэгата (Fregattenleutnant)
- Мічман фрэгата (Fregattenfähnrich)
- Лейтэнант карвета (Korvettenleutnant)
- Мічман мора (Seefähnrich)
- Гардэмарын (Seekadett)
- Марскі аспірант (Seeaspirant)
- Старшы боцман 1-й стацці (Oberbootsmann 1. Klasse)
- Старшы боцман 2-й стацці (Oberbootsmann 2. Klasse)
- Боцман (Unterbootsmann)
- Боцманмат (Bootsmannsmaat)
- Кватэрмайстар (Quartiermeister)
- Матрос 1-й стацці (Matrose 1. Klasse)
- Матрос (Matrose)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
- K.u.K. Kriegsmarine Архівавана 25 кастрычніка 2012. (ням.)
- Viribus Unitis (англ.)
- Сцягі Аўстра-Венгрыі (англ.)