Ваенны ардынарыят Германіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенны ардынарыят Германіі
Katholisches Militärordinariat
лацінскі абрад
Галоўны горад Берлін
Краіна  Германія
Дата заснавання 1868
Кафедральны сабор Сабор Яна Хрысціцеля
Парафій 97
Іерарх Franz-Josef Overbeck[d]
Афіцыйны сайт kmba.militaerseelsorge.bundeswehr.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваенны ардынарыят Германіі (ням.: Katholisches Militärordinariat) — ваенны ардынарыят Рымска-Каталіцкай Царквы, які дзейнічае ў Германіі. Ваенны ардынарыят Германіі, падпарадкоўваючыся непасрэдна Святому Прастолу, забяспечвае пастырскае акармленне ваеннаслужачых германскай арміі і іх сем'яў. Кафедральным саборам ваеннага ардынарыята Германіі з'яўляецца царква Святога Яна Хрысціцеля ў Берліне, якая носіць тытул basilica minor.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1868 годзе Святы Прастол стварыў кангрэгацыю ваенных капеланаў для Прускага каралеўства, але па заканчэнні Першай сусветнай вайны яна была скасавана.

20 ліпеня 1933 года кангрэгацыя ваенных капеланаў была адноўлена, але пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ўзброеныя сілы нацысцкай Германіі былі распушчаны, а ардынарыят ізноў скасаваны.

Кангрэгацыя ваенных капеланаў была адноўлена ў 1956 годзе ў сувязі з утварэннем новай нямецкай арміі (Бундэсвера).

21 ліпеня 1986 года Папа Рымскі Ян Павел II выдаў булу «Spirituali militum curae», якой пераўтварыў кангрэгацыю ваенных капеланаў у ваенны ардынарыят Германіі.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]