Уна Лахт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уна Лахт
Uno Laht
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ону Таль, Onu Thal
Дата нараджэння 30 красавіка 1924(1924-04-30)[1][2]
Месца нараджэння Валга, Валгамаа Эстонія
Дата смерці 24 верасня 2008(2008-09-24)[3] (84 гады)
Месца смерці Талін, Эстонія
Пахаванне
Грамадзянства  СССР,  Эстонія
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці 1946—2008
Жанр сатыра
Дэбют «Piimahambad» (эст.: Малочныя зубы)
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі Прэмія Тугласа 1975

У́на Лахт (эст.: Uno Laht; 30 красавіка 1924, г. Валга, Эстонія — 24 верасня 2008 Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў пачатковай школе і ў прагімназіі горада Валга, з 1937 года жыў у Локсе і працягваў вучобу ў 5-й рэальнай і 7-й сярэдняй школах Таліна.

Увосень 1940 года ўступіў у эстонскі камсамол. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны паступіў у знішчальны батальён і пазней быў эвакуіраваны разам з ім. У 1942 годзе быў мабілізаваны ў Эстонскі стралковы корпус, ваяваў камандзірам мінамётнага ўзвода ў званні малодшага лейтэнанта. Пад Вялікімі Лукамі атрымаў цяжкае раненне, быў эвакуіраваны ў тыл. Пасля выздараўлення працаваў у Казані і вучыўся ў Казанскім універсітэце, дзе вывучыў англійскую мову. Адтуль Лахта накіравалі на курсы камсамольскіх працаўнікоў у Пушкін. У 1944—1946 гадах Лахт быў аператыўным працаўніком НКДБ Эстонскай ССР і браў удзел у аперацыях супраць «лясных братоў».

У 19461951 гадах працаваў у рэдакцыі газеты Ноартэ Хяэль, у 19511953 гадах быў карэспандэнтам Рахва Хяэль, пазней кансультантам па паэзіі Саюза пісьменнікаў. У час працы журналістам пачаў публікаваць фельетоны, нарысы, апавяданні і вершы. У 1953 годзе ўступіў у КПСС, выйшаў з партыі ў 1986  годзе і зноў уступіў у 1992 годзе. Жыў у Таліне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікам сатырычных вершаў «Малочныя зубы» (1954), «Запламбаваныя малочныя зубы» (1956), «Вэнджаныя вугры і росныя ружы» (1960), «Мая родная даматканая глуш» (1973), «Ружовы шум» (1981) і інш. уласцівы актуальнасць тэматыкі і сатырычная вастрыня. Аўтар зборнікаў гумарэсак і фельетонаў «Літаратурныя пародыі» (1969), навел «Ліквідацыя бардэля» (1974), прозы «На падножным корме» (1982), у якіх своеасабліва спалучаны сатырычныя і рамантычныя элементы, п'ес.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову асобныя вершы Лахта пераклаў У. Шахавец.

Зноскі

  1. Лахт Уно // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Uno Laht // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.postimees.ee/?id=36417

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]