Валгаградская (мікрараён, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пабудаваны ў 1958—63 гг. як эксперыментальны паміж вуліцамі Валгаградскай, Кедышкі, Кнорына, Талбухіна паводле праекту, распрацаванага на аснове праведзенага ў рэспубліцы конкурсу (архітэктары Г. Парсаданаў, Г. Булдаў, П. Громаў, М. Кудзінаў, В. Ладыгіна, Г. Раманенка, Ю. Шпіт).

Аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю жылой забудовы ствараюць групы чатырох—пяціпавярховых буйнаблочных і буйнапанэльных дамоў, якія прымыкаюць да вуліц, што абмяжоўваюць тэрыторыю мікрараёну. У цэнтры зялёны масіў (мікрараённы сад), з якім злучаюцца ўчасткі школ і дашкольных устаноў. Дзвухпавярховыя прадпрыемствы гандлю і побытавага абслугоўвання размешчаны ўздоўж вул. Валгаградскай.

У 1966 г. на вул. Талбухіна пабудаваны дзевяціпавярховыя жылыя дамы з прадпрыемствамі абслугоўвання. Будаўніцтва мікрараёну дало магчымасць эксперыментальна праверыць індустрыяльныя метады стварэння буйнаблочных (з сілікатных блокаў) і буйнапанэльных жылых дамоў, асобных грамадскіх будынкаў розных тыпаў, функцыянальныя і канструкцыйныя рашэнні, прынцыпы арганізацыі жылой тэрыторыі, яе добраўпарадкавання і азелянення, укараніць у горадабудаўнічую практыку прагрэсіўныя метады планіроўкі. Недахопамі першых тыпавых серый праектаў з'яўляюцца аднастайнасць і спрошчанасць забудовы, недастатковая камфартабельнасць жылля. У канцы 1980-х гадоў распрацаваны праекты рэканструкцыі жылых дамоў і вядуцца работы па іх ажыццяўленню.

Планы забудовы ў 2018 годзе[правіць | правіць зыходнік]

21 мая 2018 г. архітэктары і адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска правялі грамадскае абмеркаванне планаў забудовы прыватнага сектара вуліцы Валгаградскай шматпавярховымі жылымі дамамі[1][2]. У выніку адбылася бурная дыскусія з мясцовымі грамадскімі актывістамі і апошнія заблакіравалі ў будынку намглавы адміністрацыі і выклікалі на яго міліцыю[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]